І будзе: як птушка, якая аддаляецца, і птушаняты, што вылятаюць з гнязда, такімі будуць дочкі Мааба каля броду Арнон.
МІХЕЯ 1:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І перасяляйцеся, жыхаркі Сафіра, зганьбаваныя; не выйдуць і жыхаркі Саанана. Плач у Бэтэзэлі не дасць вам застацца на тым месцы. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ідзі сабе, жыхарка Шафіру, у голасьці і ганьбе; ня выйдзе жыхарка Цаанану; лямант Гаэцэлю ня дасьць вам спыніцца ў ім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Перасяляйцеся, жыхаркі Шафіра, сорамна аголеныя; не ўцячэ і тая, што жыве ў Цаане; плач у селішчы Эцаль ня дасьць вам спыніцца ў ім. |
І будзе: як птушка, якая аддаляецца, і птушаняты, што вылятаюць з гнязда, такімі будуць дочкі Мааба каля броду Арнон.
так цар асірыйцаў павядзе палонных з Егіпта і бежанцаў з Этыёпіі: маладых і старых, голых і босых, і з голымі сцёгнамі — на ганьбу Егіпта.
А калі ты скажаш у сэрцы сваім: «Чаму гэта ўсё напаткала мяне?» — Дзеля многіх правін тваіх былі адкрытыя полы адзення твайго і аголены ступні твае.
Дайце крылы [Маабу], каб ён паляцеў, і гарады яго стануцца пустымі, і не будзе ў іх жыхароў.
таму, вось, Я збяру ўсіх тваіх палюбоўнікаў, якім ты спагадвала, ды ўсіх тых, каго ты любіла, з усімі, каго ненавідзела; і збяру іх з усіх бакоў супраць цябе, і адкрыю сорам твой перад імі, і ўбачаць яны ўсю тваю агіднасць.
і з нянавісцю будуць яны абыходзіцца з табою, і забяруць усе плады працы тваёй, і пакінуць цябе голай і поўнай сораму, і выявіцца сорам распусты тваёй, злачынства і твая распуснасць.
Дзеля гэтага буду я плакаць і галасіць; буду хадзіць распрануты і голы, і выць буду, як шакалы, і бедаваць, як страусы,
Вось, Я іду супраць цябе, — кажа Госпад Магуццяў, — і падыму адзенне тваё на твар твой, і пакажу народам галізну тваю і царствам — ганьбу тваю.
І вы будзеце ўцякаць у лагчыну сярод іх гор, бо лагчына міжгорная працягнецца аж да Ясола; і ўцякаць будзеце, як уцякалі ў час землятрусу ў дні Озіі, цара Юды; і прыйдзе Госпад, Бог мой, і ўсе святыя разам з Ім.