І Госпад пачуў пах найпрыемнейшы, і сказаў Госпад сэрцу Свайму: «Ніколі больш не буду праклінаць зямлю з-за людзей, бо намер сэрца чалавечага схільны да зла ад юнацтва яго. Дык ужо болей не будзе пагібелі на кожную душу жывую, як Я зрабіў.
ЛЯВІТ 8:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Абмыўшы найперш нутро і ногі, спаліў ён цэлага барана на ахвярніку, і гэта была ахвяра цэласпалення на найпрыемнейшы пах, агнявая ахвяра Госпаду, як загадаў Госпад Майсею. Біблія (пераклад А.Бокуна) а нутро і ногі памыў вадой. І спаліў Майсей усяго барана ў агні на ахвярніку. Гэта цэласпаленьне, мілы пах, ахвяра агнявая для ГОСПАДА, як загадаў ГОСПАД Майсею. Біблія (пераклад В. Сёмухі) а вантробы і ногі вымыў вадою, і спаліў Майсей усяго барана на ахвярніку: гэта ўсё спаленьне дзеля прыемнай духмянасьці, гэта ахвяра Госпаду, як загадаў Гасподзь Майсею. |
І Госпад пачуў пах найпрыемнейшы, і сказаў Госпад сэрцу Свайму: «Ніколі больш не буду праклінаць зямлю з-за людзей, бо намер сэрца чалавечага схільны да зла ад юнацтва яго. Дык ужо болей не будзе пагібелі на кожную душу жывую, як Я зрабіў.
Не спажывайце з яго нічога сырога, ані зваранага ў вадзе, але спажывайце толькі спечанае на агні; галаву з нагамі яго і нутром спажывайце.
І спалі ўсяго барана на ахвярніку; гэта ахвяра цэласпалення Госпаду, найпрыемнейшы пах, ахвяра для Госпада.
А прыносячы ў ахвяру нутро і ногі, хай вымые [іх] вадой; і, паклаўшы ўсё, хай спаліць святар на ахвярніку: гэта цэласпаленне на найпрыемнейшы пах Госпаду.
надломіць яго паміж крылаў, не аддзяляючы іх, ды спаліць яго святар на ахвярніку, на дровах, што ляжаць на агні; гэта цэласпаленне і ахвяра агнявая на найпрыемнейшы пах Госпаду.
А прыносячы ў ахвяру нутро і ногі, хай абмые [іх] вадой і хай запаліць гэта святар на ахвярніку як цэласпаленне, як ахвяру агнявую з найпрыемнейшым пахам для Госпада.
і возьме памятную частку ахвяры ды спаліць на ахвярніку: гэта ахвяра агнявая, на прыемны пах Госпаду.
Таксама і прыведзеных сыноў яго апрануў ён у тунікі льняныя і падперазаў іх поясам; і ўсклаў мітры, як загадаў Госпад Майсею.
таксама пакрыў галаву яму кідарам, і на яго спераду паклаў залатую бляху, святую дыядэму, так, як загадаў Майсею Госпад.
і жывіце ў любові, як і Хрыстос узлюбіў нас і выдаў Самога Сябе за нас як дар і ахвяру Богу на водар прыемнасці.