Тое ж самае зробіш з першародным ад быкоў і авечак: сем дзён хай будзе ён пры маці сваёй, а ў восьмы дзень аддасі яго Мне.
ЛЯВІТ 7:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Скажы сынам Ізраэля: “Нельга вам есці тлушч цялят, авечак і казлоў. Біблія (пераклад А.Бокуна) «Скажы сынам Ізраіля: “Нельга вам есьці тлушч цялят, авечак і казлоў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) скажы сынам Ізраілевым, ніякага тлушчу ні з вала, ні з авечкі, ні з казла ня ежце; |
Тое ж самае зробіш з першародным ад быкоў і авечак: сем дзён хай будзе ён пры маці сваёй, а ў восьмы дзень аддасі яго Мне.
І пакропіць святар крывёй ахвярнік Госпада пры ўваходзе ў палатку сустрэчы, а тлушч спаліць на прыемны пах Госпаду.
Бо закамянела сэрца народа гэтага, і вушамі слаба чуюць, і вочы свае заплюшчылі, каб часам не пабачыць вачамі, і не пачуць вушамі, і не зразумець сэрцам, ды не навярнуцца, і каб Я іх не аздаравіў”.
Будзем жыць прыстойна, як удзень: не ў абжорстве і п’янствах, не ў распусце і нячыстасці, не ў звадцы ды зайздрасці,
Бо калі будзеце жыць паводле цела, памраце, а калі духам памярцвіце ўчынкі цела, будзеце жыць.
ад ахвяр якім елі тлушч і пілі віно іх вадкіх ахвяр? Хай падымуцца і дапамогуць вам і хай у бядзе абароняць вас!
Чаму вы топчаце пятою Маю ахвяру і Мае дары, якія Я ўстанавіў, каб складаць іх у святыні, і ты больш паважаў сыноў сваіх, чым Мяне, каб яны сыцелі на пяршынях ахвярапрынашэнняў Ізраэля, народа Майго?”