і каб складаць усе цэласпаленні Госпаду, і каб у шабат, і на маладзік, і ў астатнія святы па ўстаноўленым ліку і рытуалах кожнай справы — заўсёды перад абліччам Госпада.
ЛЯВІТ 23:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось што прамаўляў Госпад Майсею, кажучы: Біблія (пераклад А.Бокуна) І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы: Біблія (пераклад В. Сёмухі) І наказаў Гасподзь Майсею сказаць: |
і каб складаць усе цэласпаленні Госпаду, і каб у шабат, і на маладзік, і ў астатнія святы па ўстаноўленым ліку і рытуалах кожнай справы — заўсёды перад абліччам Госпада.
так стаўся да мяне, каб мог я пабудаваць дом імю Госпада, Бога майго, каб пасвяціць яго на ўспальванне перад Ім пахнучых кадзілаў і ўскладаць безупынна хлябы і цэласпальныя ахвяры раніцай і вечарам, таксама ў шабаты і ў маладзікі дый у святы Госпада, Бога нашага, навечна, як загадана Ізраэлю.
каб кожны дзень па загадзе Майсея складаць на ім цэласпаленні ў шабаты, і ў дні маладзіка дый у тры ўрачыстасці года: гэта значыць у свята праснакоў, і ў свята тыдняў, і ў свята палатак.
Не складайце больш ахвяры пустой! Каджэнне абрыдла Мне, свята маладзіка, шабат, урачысты сход; не магу вытрываць злачынства побач са святочным зборышчам;
І калі будзе справа спрэчная, маюць яны засядаць у судзе і развязваць справы паводле законаў Маіх; маюць пільнаваць законы Мае і пастановы Мае ва ўсіх урачыстасцях Маіх ды святкаваць суботы Мае.
і кіраўнік мае рупіцца пра цэласпаленні, і ахвяры з ежы, і ўзліванні ў святочныя дні, маладзікі, суботы ды ва ўсе ўрачыстасці народа Ізраэльскага: ён мае прыносіць ахвяру за грэх, і ахвяру з ежы, і цэласпаленні, і ахвяры прымірэння, каб ачысціць дом Ізраэля».
І ў час святаў і ўрачыстасцей хай будзе ахвяра з ежы на эфу з маладога цяляці і на эфу з барана; а на кожную з авечак хай будзе ахвяра з ежы, колькі дасць рука яго, і гін алею на кожную эфу.
«Гавары сынам Ізраэля і кажы ім: “Вось якія святы ў Госпада, у якія вы будзеце склікаць сходы святых; гэтыя вось святы Мае.
і будзеце складаць ахвяру Госпаду, цэласпаленні або ахвяру, выконваючы абяцанні, або прыносячы добраахвотна дары, або ў час святкаванняў вашых, выкурваючы прыемны Госпаду пах з валоў ці авечак,
Дык хай ніхто вас не асуджае за ежу або пітво, або з прычыны дня святочнага, ці маладзіка, ці суботы,