Так вось поле Эфрона, якое было ў Махпэле, паблізу Мамрэ, дзе была пячора на ім, ды ўсе дрэвы яго ўздоўж граніцы яго кругом
ЛЯВІТ 2:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Толькі пяршыні з гэтага прынясіце як дары Госпаду, але хай не ўскладаюцца яны на ахвярнік, каб спаліць на пах прыемны. Біблія (пераклад А.Бокуна) Прыносьце гэтыя рэчы як пяршыны, як дары ГОСПАДУ, але не кладзіце іх на ахвярнік, каб паліць на пах прыемны. Біблія (пераклад В. Сёмухі) як прынашэньне пачаткаў прыносьце іх Госпаду, а на ахвярнік нельга ўзносіць іх як прыемную духмянасьць. |
Так вось поле Эфрона, якое было ў Махпэле, паблізу Мамрэ, дзе была пячора на ім, ды ўсе дрэвы яго ўздоўж граніцы яго кругом
Калі гэта дайшло да вушэй супольнасці, сыны Ізраэля ахвяравалі шмат пяршыняў збожжа, віна і аліўкавага алею, таксама мёду ды ўсяго, што родзіць зямля, і прынеслі з усяго багатыя дзесяціны.
Не марудзь аддаць лішкі тока твайго і давільні тваёй. І дасі Мне першароднага з сыноў тваіх.
Прынось у дом Госпада, Бога твайго, пяршыні пладоў зямлі тваёй. І не вары казляня ў малацэ маці яго.
Учыні сабе свята сёмага дня ў час пяршыняў жніва твайго пшанічнага і свята збораў, калі ўсё збіраецца ў канцы года.
«Гавары сынам Ізраэля і кажы ім: “Калі вы ўвойдзеце ў зямлю, якую Я дам вам, і будзеце ўчыняць жніво, то прынясіце святару першы сноп жніва вашага.
Прынясіце з вашых месцаў пражывання па два хлябы для ўздымання, кожны з двух дзесятых [эфы] мукі квашанай, якія спячыце як пяршыні Госпаду.
Таксама хай прыносіць хлябы з цеста квашанага пры ахвяры прымірэння як выказ падзякі.
Табе Я даю ўсё, што лепшае з алею, з віна і са збожжа, усё, што сыны Ізраэля прыносяць Госпаду як першыя плады.
Вось таму прынёс я пяршыні пладоў зямлі, якую Ты даў мне, Госпадзе». І пакладзі іх перад абліччам Госпада, Бога твайго, і пакланіся Госпаду, Богу твайму.
Гэта тыя, што не апаганіліся з жанчынамі: бо яны цнатлівыя. Гэта тыя, што ідуць за Ягнём, куды б Ён не ішоў. Гэта тыя, якія выкуплены з людзей як першынцы Богу і Ягняці,