ЛЯВІТ 16:30 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У той дзень будзе перамаленне вашае і ачышчэнне; ад усіх грахоў вашых ачысціцеся перад абліччам Госпада. Біблія (пераклад А.Бокуна) У той дзень будзе перамаленьне за вас дзеля ачышчэньня ад усіх грахоў вашых, каб былі вы чыстымі перад абліччам ГОСПАДА. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо ў гэты дзень ачышчаюць вас, каб зрабіць вас чыстымі ад усіх грахоў вашых, каб вы былі чыстыя перад абліччам Гасподнім; |
І ачышчу іх ад усіх іх злачынстваў, якімі яны грашылі супраць Мяне, і спагадны буду дзеля ўсіх іх злачынстваў і правін, якіх дапусціліся яны перада Мною, пагардзіўшы Мною.
«Вось жа, дзесятага дня гэтага самага сёмага месяца выпадзе дзень ачышчэння, і будзе ў вас святы сход. У той дзень будзеце ўпакорваць душы вашыя і будзеце складаць Госпаду ахвяры агнявыя.
Не будзеце рабіць у той дзень аніякай работы, бо гэта дзень ачышчэння, дзеля ачышчэння вашага перад Госпадам, Богам вашым.
Які ахвяраваў Самога Сябе за нас, каб збавіць нас ад усякага беззаконня і ачысціць Сабе народ асаблівы, рупны пра добрыя ўчынкі.