Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕРАМІІ 33:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

8 І ачышчу іх ад усіх іх злачынстваў, якімі яны грашылі супраць Мяне, і спагадны буду дзеля ўсіх іх злачынстваў і правін, якіх дапусціліся яны перада Мною, пагардзіўшы Мною.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

8 І Я ачышчу іх ад усіх беззаконьняў, якімі яны грашылі супраць Мяне, і прабачу ўсе беззаконьні іхнія, якімі яны грашылі супраць Мяне, і праз якія яны адыйшлі ад Мяне.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

8 і ачышчу іх ад усёй бязбожнасьці іхняй, якой яны грашылі перад Мною, і дарую ўсе беззаконьні іхнія, якімі яны грашылі перад Мною і адпаліся ад Мяне.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 33:8
20 Крыжаваныя спасылкі  

У той дзень выб’ецца крыніца для дома Давіда і жыхароў Ерузаліма для абмыцця грахоў і нячыстасці.


і пакраплю вас чыстаю вадой, каб сталі вы чыстымі ад усіх вашых агіднасцей ды ачышчу вас ад усіх вашых ідалаў.


Калі прыбыў да яго прарок Натан, пасля таго як учыніў ён грэх з Бэтсэбай.


і ад Ісуса Хрыста, Які ёсць сведка верны, Першародны з памерлых і Валадар валадароў зямных. Яму, Які ўзлюбіў нас, і абмыў нас ад грахоў нашых Крывёю Сваёй,


Вось што кажа Госпад Бог: “У дзень, калі ачышчу вас ад усіх вашых правін, і засялю зноў гарады, і руіны адбудую,


І не будзе вучыць болей чалавек блізкага свайго і брат брата свайго, кажучы: “Спазнай Госпада”, бо ўсе ад найменшага з іх аж да найбольшага будуць ведаць Мяне, — кажа Госпад, — бо Я прабачу злачынствы ім і пра грахі іх не буду больш узгадваць».


“У тыя дні і ў той час, — кажа Госпад, — будуць шукаць правіну ў Ізраэля, але не будзе яе, і граху ў Юды не знойдуць, бо літасцівы буду да тых, якіх пакіну.


Зняў, як хмару, няправасці твае і грахі твае, быццам воблака; вярніся да Мяне, бо Я адкупіў Цябе!»


Ты выслухоўваеш малітвы; да Цябе прыходзіць кожнае цела з-за грахоў,


І адпомшчу за кроў іх, не пакіну без пакарання, і Госпад зажыве на Сіёне».


завяду іх на гару Маю святую ды пацешу іх у доме малітвы Маёй: цэласпаленні іх і ахвяры іх будуць мілымі на Маім ахвярніку, бо дом Мой домам малітвы будзе названы для ўсіх народаў, —


У той дзень парастак Госпадаў зробіцца аздобай і славай, і плод зямлі будзе велічным і зробіцца радасцю для тых, якія будуць збаўлены з [роду] Ізраэля.


У той дзень будзе перамаленне вашае і ачышчэнне; ад усіх грахоў вашых ачысціцеся перад абліччам Госпада.


Бо ў Цябе — адпушчэнне [грахоў], каб мы шанавалі Цябе.


Дачка Сіёна, ліха тваё споўнілася, на перасяленне не выганіць больш цябе, а карае Ён за ліхасць тваю, дачка Эдома, выяўляе грахі твае».


І Ён адкупіць Ізраэль ад усіх несправядлівасцей яго.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы