Сем дзён будзеце есці толькі праснакі: ужо ў самы першы дзень не будзе рошчыны ў дамах вашых, бо хто б ні з’еў заквашанае ад першага дня да сёмага, знішчана будзе душа тая ад Ізраэля.
ЛУКАША 6:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сталася ў суботу, першую па другім дні Пасхі, калі праходзіў Ён праз пшанічнае поле, вучні Яго зрывалі каласы, расціралі зярняты рукамі ды елі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сталася ў другую суботу пасьля Пасхі, што Ён праходзіў праз палеткі, і вучні Ягоныя зрывалі каласы і елі, расьціраючы [іх] рукамі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) У суботу, першую пасьля другога дня Пасхі, давялося Яму праходзіць засеянымі палямі, і вучні Ягоныя зрывалі калосьсе і елі, расьціраючы рукамі. |
Сем дзён будзеце есці толькі праснакі: ужо ў самы першы дзень не будзе рошчыны ў дамах вашых, бо хто б ні з’еў заквашанае ад першага дня да сёмага, знішчана будзе душа тая ад Ізраэля.
Адлічыце сабе ад другога дня пасля суботы, ад дня, у які прынясеце сноп для ўздымання, сем поўных тыдняў,
У першы дзень будзе ў вас сход святы; не будзеце выконваць ніякай працы ў той дзень,
У іншую суботу здарылася таксама, што Ісус увайшоў у сінагогу і навучаў. І быў там чалавек, які меў сухую правую руку.