Зрабі таксама двух херубінаў, з золата і чаканнай працы, з абодвух бакоў перамольні,
ЛІКІ 8:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А такім быў выраблены падсвечнік: з золата чаканенага як цэнтральны стрыжань, так і кветкі яго скаваны. Быў падсвечнік зроблены паводле ўзору, які паказаў Госпад Майсею. Біблія (пераклад А.Бокуна) Такі вось быў выраб сьвечніка: куты ён быў з золата, ад падставы аж да кветак быў куты паводле ўзору, які паказаў ГОСПАД Майсею, і так ён зрабіў сьвечнік. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І вось, як складзена сьвяцільня: чаканеная яна з золата, ад сьцябла яе і да кветак чаканеная; паводле ўзору, які паказаў Гасподзь Майсею, ён зрабіў сьвяцільню. |
Зрабі таксама двух херубінаў, з золата і чаканнай працы, з абодвух бакоў перамольні,
Усё цалкам адносна скініі, як Я табе пакажу, і ўсе пасудзіны на служэнне ў ёй, зрабіць такім чынам.
Зрабіў таксама двух херубінаў з чаканнага золата, памясціў на абодвух канцах перамольні:
Яны служаць вобразу і ценю нябеснага, як сказана было Майсею, калі меў паставіць палатку: «Глядзі, – вось, кажа, – зрабі ўсё паводле ўзору, які быў табе паказаны на гары».
Значыць, неабходна было, каб вобразы рэчаў нябесных такім спосабам былі ачышчаны, а самыя рэчы нябесныя патрабавалі шмат дасканалейшых, чым тыя, ахвяр.