ЛІКІ 8:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі левіты збяруцца перад Госпадам, хай сыны Ізраэля пакладуць на іх рукі свае, Біблія (пераклад А.Бокуна) І прывядзеш лявітаў перад аблічча ГОСПАДА, і сыны Ізраіля пакладуць на лявітаў рукі свае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і прывядзі лявітаў іхніх да Госпада, і няхай пакладуць сыны Ізраілевыя рукі свае на лявітаў; |
Тады старэйшыны супольнасці народа ўскладуць рукі на галаву яго перад Госпадам, і той бычок будзе забіты перад Госпадам.
«Вазьмі левітаў на месца ўсіх першародных з сыноў Ізраэлевых разам з жывёлай левітаў на замену іх жывёле; і левіты будуць Маімі. Я — Госпад.
Не занядбай даравання, якое ў табе, якое дадзена табе праз прароцтва з ускладаннем рук старэйшых.
Не ўскладай ні на каго паспешліва рук, каб не стаць табе супольнікам чужых грахоў; захоўвай сябе чыстым.