ЛІКІ 6:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і хай возьме святар звараную лапатку барана, і адзін хлеб без рошчыны з каша, і адну прэсную аладку, і хай аддасць іх у рукі назіра, пасля таго як будзе паголена галава яго; Біблія (пераклад А.Бокуна) І возьме сьвятар звараную лапатку барана, праснак з каша і прэсную аладку, і складзе іх на далоні назіра пасьля таго, як пастрыжэ ён [галаву] пасьвячэньня свайго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і возьме сьвятар згатаваную лапатку барана і адзін прэсны пірог і адну прэсную ляпёшку, і пакладзе на рукі назарэю пасьля таго, як астрыжэ ён галаву назарэйства свайго; |
Хай возьме ў рукі ахвяру агнявую для Госпада: хай ускладзе тлушч з грудзіны і грудзіну, каб узнімаць яе перад Госпадам.
перадаючы ўсё разам на рукі Аарона і сыноў яго. Той, пасля таго, як яны ўзнялі гэта перад Госпадам,
Па пасвячэнні іх і шатаў іх загадаў ім, кажучы: «Зварыце мяса ля ўваходу ў палатку і там ежце яго; таксама ежце хлябы [ахвяры] пасвячэння, што ляжаць у кашы, як мне было загадана: “Аарон і сыны яго будуць іх есці,”
«Аб’яві сынам Ізраэля і скажы ім: “Калі мужчына або жанчына складуць зарок назіру, каб пасвяціць сябе Госпаду,
Нават яшчэ не спалілі яны тлушч, а ўжо прыходзіў паслугач святара і казаў таму, хто складаў ахвяру: «Дай мне мяса, каб я прыгатаваў яго святару; бо ён не прыме ад цябе варанага мяса, але толькі сырое».