таксама кошык хлябоў прэсных, запраўленых алеем, з мукі пшанічнай, і праснакі без рошчыны, запраўленыя алеем, і ахвяру з ежы, і ахвяру да ўзлівання — кожную асобна.
ЛІКІ 6:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Святар хай занясе гэта перад Госпадам і ўскладзе ахвяру за грэх і ахвяру цэласпалення; Біблія (пераклад А.Бокуна) Сьвятар занясе ўсё гэта перад аблічча ГОСПАДА і складзе ахвяру за грэх і ахвяру цэласпаленьня. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і паставіць гэта сьвятар перад Госпадам і прынясе ахвяру ягоную за грэх і цэласпаленьне ягонае; |
таксама кошык хлябоў прэсных, запраўленых алеем, з мукі пшанічнай, і праснакі без рошчыны, запраўленыя алеем, і ахвяру з ежы, і ахвяру да ўзлівання — кожную асобна.
а барана хай прынясе Госпаду ў ахвяру прымірэння разам з кошыкам праснакоў; і хай ускладзе святар ахвяру з ежы і ахвяру ўзлівання.
Таксама левіты хай ускладуць рукі свае на галовы бычкоў, і ты аднаго з іх вазьмі за грэх, а другога — у ахвяру Госпаду на цэласпаленне, каб ачысціць іх.