ЛІКІ 34:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Гэта імёны людзей, якія падзеляць вам зямлю: Элеязэр святар, і Ешуа, сын Нуна, Біблія (пераклад А.Бокуна) «Гэта імёны людзей, якія падзеляць вам зямлю: Элеазар сьвятар і Егошуа, сын Нуна. Біблія (пераклад В. Сёмухі) вось імёны мужоў, якія будуць дзяліць вам зямлю: Элеазар сьвятар і Ісус, сын Наваў; |
«Пашлі людзей, каб яны агледзелі зямлю Ханаан, якую Я маю даць сынам Ізраэля, па адным ад кожнага пакалення кіраўнікоў».
але Ешуа, сын Нуна, твой паслугач, ён туды ўвойдзе. Яго падбадзёрвай, бо ён размяркуе зямлю Ізраэлю.
Гэта тое, што атрымалі ва ўласнасць сыны Ізраэля ў зямлі Ханаан, што далі ім Элеязэр святар і Ешуа, сын Нуна, і князі плямёнаў пакаленняў Ізраэля,
якія дзялілі ўсё жэрабем, як загадаў Госпад праз Майсея, дзевяці пакаленням і палове пакалення.
Гэта ўладанні, якія падзялілі жэрабем Элеязэр святар, і Ешуа, сын Нуна, і князі пакаленняў сыноў Ізраэля ў Сіло ў прысутнасці Госпада пры ўваходзе ў палатку сустрэчы; і быў скончаны падзел зямлі.