ЛІКІ 32:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Госпад, узгарэўшыся гневам, прысягнуў, кажучы: Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўзгарэўся гнеў ГОСПАДА ў той дзень і Ён прысягнуў, кажучы: Біблія (пераклад В. Сёмухі) і запалаў таго дня гнеў Госпада, і пакляўся ён, кажучы: |
Але падняў Я таксама руку Сваю супраць іх у пустыні, каб не ўводзіць іх у зямлю, якую Я даў ім, якая ацякае малаком і мёдам, выбранніцу з усіх земляў;
і прамовіў Госпад да Майсея: «Дакуль будзе зневажаць Мяне народ гэты? І дакуль не будзе ён верыць усім знакам, якія Я ўчыніў перад ім?
не пабачаць яны зямлі, якою прысягнуў Я бацькам іх, і ніхто з тых, хто зневажаў Мяне, не будзе аглядаць яе.
У гэтай пустыні будуць ляжаць трупы вашы! Усе, што палічаны былі ад дваццаці гадоў і вышэй і што наракалі на Мяне,