ЛІКІ 28:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) а ў пятнаццаты дзень таго месяца хай будзе свята. Сем дзён будзеце есці толькі праснакі, Біблія (пераклад А.Бокуна) У пятнаццаты дзень гэтага месяца будзе сьвята. Сем дзён будзеце есьці [толькі] праснакі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І на пятнаццаты дзень гэтага месяца сьвята; сем дзён трэба есьці праснакі. |
Выконвай урачыстасць праснакоў: сем дзён будзеш есці праснакі, як Я загадаў табе, у вызначаны час месяца Абіб, калі ты выйшаў з Егіпта. Не з’яўляйся перада Мною з пустымі рукамі.
Захоўвай урачыстасць праснакоў: сем дзён еж праснакі, як Я загадаў табе, у вызначаны час месяца Абіб; бо ў месяцы Абіб веснавой пары выйшаў ты з Егіпта.
А пятнаццатага дня таго самага месяца выпадае ўрачыстасць праснакоў Госпада. Сем дзён будзеце есці праснакі.