хай іх бяруць усе святары ад асоб, якіх яны ведаюць, і няхай ужываюць іх на папраўку дома, калі ўбачаць, што штосьці трэба паправіць».
ЛІКІ 18:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Усё жывое, што першым раскрывае ўлонне маці, што прыносіцца ў ахвяру Госпаду, ці з людзей, ці з жывёлы, хай тваім будзе па праве; зрабі так, каб было выкуплена першароднае ад чалавека і ўсякая жывёла, што з’яўляецца нячыстай. Біблія (пераклад А.Бокуна) Усе першародныя ўлоньня кожнага цела, якія прыносяцца ГОСПАДУ, ці з людзей, ці з жывёлы, будуць тваімі. Але людзей першародных і кожнай жывёлы, якая нячыстая, выкупіш, выкупляючы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Усё, што размыкае сьцёгны ў кожнай плоці, якую прыносяць Госпаду, зь людзей і з быдла, хай будзе тваё; толькі першынец зь людзей павінен быць выкуплены, і першароднае з быдла нячыстага павінна быць выкуплена; |
хай іх бяруць усе святары ад асоб, якіх яны ведаюць, і няхай ужываюць іх на папраўку дома, калі ўбачаць, што штосьці трэба паправіць».
і пяршыні харчоў нашых, і ўзліванняў нашых, і плады з кожнага дрэва, таксама пяршыні вінаграду і аліўкавага алею мы будзем прыносіць святарам у камору дома Бога нашага, і дзесяціну з нашай зямлі — левітам. Самі левіты атрымоўваюць дзесяціны з усіх гарадоў гаспадаркі нашай.
Бо калі фараон заўпарціўся і не хацеў нас адпусціць, забіў Госпад усё паршароднае на зямлі Егіпецкай, ад першароднага чалавека аж да першароднага жывёлы; таму я ахвярую Госпаду ўсё, што адкрывае ўлонне, мужчынскага роду, і ўсіх першародных сыноў маіх выкупляю”.
«Пасвяці Мне ўсё першароднае, што адкрывае ўлонне ў сыноў Ізраэля: як сярод людзей, так і сярод жывёлы, бо гэта ўсё Маё».
Не марудзь аддаць лішкі тока твайго і давільні тваёй. І дасі Мне першароднага з сыноў тваіх.
Першароднага асла выкупі авечкай, а калі не дасі за яго цану, то скруці яму шыю. Першароднага з сыноў сваіх выкупляй і не з’яўляйся перад абліччам Маім з пустымі рукамі.
Выкуп гэтага хай бярэцца праз адзін месяц па нараджэнні ў пяць сікляў срэбра па вазе святыні; сікль мае дваццаць гераў.
Бо Мой кожны першародны з часу, калі ў зямлі Егіпецкай ударыў Я ўсіх пешародных, пасвяціў Я Сабе ўсё, што нараджаецца першародным у Ізраэлі, ад чалавека аж да жывёлы, яны Мае! Я — Госпад!»
А як выкуп за гэтых дзвесце семдзесят трох з першародных сыноў Ізраэлевых, што перавышаюць лік левітаў,
Першародных мужчынскага роду, якія родзяцца ў кароў і авечак тваіх, маеш пасвяціць Госпаду, Богу твайму, не карыстайся ў працы першародным валом і не стрыжы першароднага з авечак.