і скажаце: “Не! Мы накіруемся ў зямлю Егіпецкую, дзе не будзем бачыць вайны, і чуць поклічу трубы, і не будзем цярпець голаду, і там будзем жыць”, —
ЛІКІ 14:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Адзін аднаму казалі: “Паставім сабе правадыра і вернемся ў Егіпет”». Біблія (пераклад А.Бокуна) І казалі адзін аднаму: «Паставім сабе правадыра і вернемся ў Эгіпет». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказалі адзін аднаму: паставім сабе правадыра і вернемся ў Егіпет. |
і скажаце: “Не! Мы накіруемся ў зямлю Егіпецкую, дзе не будзем бачыць вайны, і чуць поклічу трубы, і не будзем цярпець голаду, і там будзем жыць”, —
але ўвесь месяц, аж пакуль яно не выйдзе праз ноздры вашы і не вернецца ванітамі, бо адвярнуліся вы ад Госпада, Які паміж вас, і наракалі на Яго, кажучы: “Чаму выходзілі мы з Егіпта?”»
Пачуўшы гэта, Майсей і Аарон палі вобліч на зямлю перад усёй грамадою сыноў Ізраэля.
Але не хацелі яго слухацца бацькі нашы, ды адпіхнулі яго і звярнуліся ў сэрцах сваіх да Егіпта,
Толькі хай не набывае ён сабе многа коней і не вяртае народ у Егіпет, каб павялічыць колькасць коней, тым больш што Госпад загадаў вам, каб ніколі больш гэтаю дарогаю не вярталіся.
І верне Госпад у Егіпет на караблях тою дарогаю, пра якую я сказаў табе, што яе больш не пабачыш; там будзеце вы прададзены ворагам вашым як нявольнікі і нявольніцы, ды не будзе каму купляць».