Першым узняўся сцяг лагера сыноў Юды па іх дружынах, князем якіх быў Наасон, сын Амінадаба;
ЛІКІ 10:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І зняліся яны з лагера ў першы раз па загадзе Госпада, дадзеным праз Майсея. Біблія (пераклад А.Бокуна) Першы раз паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА, [дадзенага] праз Майсея, вырушылі ў дарогу. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І падняліся яны першы раз, па загадзе Гасподнім, дадзеным праз Майсея. |
Першым узняўся сцяг лагера сыноў Юды па іх дружынах, князем якіх быў Наасон, сын Амінадаба;
калі воблака кароткі час стаяла над скініяй, яны па загадзе Госпада зварочвалі палаткі і па Яго загадзе пакідалі гэтае месца.
Па волі Госпада яны ставілі палаткі і па волі Яго адпраўляліся ў дарогу; і былі яны пад аховай Госпада згодна загадам, дадзеным праз Майсея.
«Госпад, Бог наш, прамаўляў да нас на Гарэбе, кажучы: “Досыць ужо вам быць на гэтай гары.