Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛІКІ 9:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

23 Па волі Госпада яны ставілі палаткі і па волі Яго адпраўляліся ў дарогу; і былі яны пад аховай Госпада згодна загадам, дадзеным праз Майсея.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

23 Паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА яны раскладаліся табарам, і паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА выходзілі [ў дарогу]. Яны захоўвалі волю ГОСПАДА паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА праз Майсея.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

23 па ўказаньні Гасподнім спыняліся і па ўказаньні Гасподнім выпраўляліся ў дарогу: сьледавалі ўказанью Гасподняму і паводле загаду Гасподняга Майсею.

Глядзіце раздзел Копія




ЛІКІ 9:23
11 Крыжаваныя спасылкі  

таму што Абрагам паслухаў голасу Майго і выконваў прыказанні і загады Мае, і даручэнні, і законы».


І вывеў іх простай дарогай, каб дайшлі да горада абжытага.


Вядзеш мяне сваёю парадаю і ў канцы прымеш мяне ў хвалу.


Такім чынам, па загадзе Госпада ўся супольнасць сыноў Ізраэля, выйшаўшы з пустыні Сін у далейшую дарогу, стала лагерам у Рэфідыме, дзе ў народа не было вады для піцця.


Як жывёле, якая сыходзіць на лагчыну, Дух Госпада даў ім адпачываць; так вёў Ты Свой народ, каб зрабіць Сабе імя славы.


і не споўнілі службы пры свяцілішчах Маіх, і паставілі іх служыць Мне ў Маім свяцілішчы”.


“Калі ты будзеш хадзіць па Маіх дарогах і калі захаваеш службу Маю, то ты таксама будзеш судзіць дом Мой і будзеш пільнаваць Мае панадворкі; і залічу цябе ў лік тых, што стаяць тут зараз.


І казаў Госпад Майсею, гаворачы:


І зняліся яны з лагера ў першы раз па загадзе Госпада, дадзеным праз Майсея.


І калі здаралася, што воблака доўгі час заставалася над скініяй, сыны Ізраэля былі пад аховай Госпада і не адпраўляліся ў дарогу;


і не пакінулі вы братоў сваіх увесь гэты доўгі час аж да сённяшняга дня, пільнуючы ўладу Госпада, Бога вашага.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы