Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЗАХАРЫІ 5:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І ён сказаў мне: «У зямлю Сэнаар, каб пабудаваць яму дом; і там яго пакладуць на падмурак свой, як будзе ўсё прыгатавана».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І ён сказаў мне: “Каб пабудаваць ёй дом у зямлі Шынаар, і ён будзе падрыхтаваны, і яе паставяць там на месца ейнае”.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Тады сказаў ён мне: каб зладзіць ёй дом у зямлі Сэнаар, і калі будзе ўсё падрыхтавана, дык яна паставіцца там на сваёй аснове.

Глядзіце раздзел



ЗАХАРЫІ 5:11
10 Крыжаваныя спасылкі  

Пачаткам валадарання яго быў Бабілон, і Эрэх, і Акад, і Хальнэ у зямлі Сэнаар.


І калі яны вандравалі з усходу, сустрэлі раўніну ў зямлі Сэнаар і там абжыліся.


І сталася ў той час, што Амрафэл, цар Сэнаара, і Арыёх, цар Эласара, і Кедар-Лагамэр, цар Элама, і Тадал, цар паганаў,


І будзе ў той дзень: ізноў выцягне Госпад руку Сваю, каб завалодаць рэштаю народа Свайго, якая застанецца з Асірыі і Егіпта, з Патроса і Куша, з Элама і з Сэнаара, з Эмата ды з астравоў на моры.


Бо ён наконт гэтага прыслаў да нас, у Бабілон, вестку, кажучы: “Надоўга гэта. Будуйце дамы і жывіце, разводзьце сады, і спажывайце плады іх!”»


і Госпад аддаў у яго рукі цара Юдэйскага Ёакіма, і частку пасудзін дома Божага, і іх забраў ён у зямлю Сэнаар, у дом багоў сваіх, і памясціў пасудзіны ў дом скарбоўні багоў сваіх.


Бо многія дні сыны Ізраэля будуць заставацца без цара, і без князя, і без ахвяры, і без каменя, і без эфода, і без тэрафіма.


Ды я спытаўся ў анёла, які гаварыў да мяне: «Куды нясуць яны эфу?»


і будуць падаць ад вострага меча, і пагоняць іх, схапіўшы, у няволю да ўсіх народаў, і Ерузалім будзе таптаны паганамі, аж пакуль не споўняцца часы паганаў.


то многа больш павялічыць Госпад плягі твае і плягі на нашчадкаў тваіх, і плягі цяжкія і доўгатрывалыя, хваробы найцяжэйшыя і невылечныя,