Ты, які сядзіш на Лібане і маеш гняздо на кедрах, як ты будзеш стагнаць, калі прыйдуць на цябе пакуты, быццам пакуты парадзіхі!
ЗАХАРЫІ 11:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Адчыні свае брамы, Лібане, і хай агонь спаліць твае кедры. Біблія (пераклад А.Бокуна) Адчыні, Лібане, дзьверы свае, і пажарэ агонь кедры твае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Адчыняй, Ліване, брамы твае, і хай зжарэ агонь кедры твае. |
Ты, які сядзіш на Лібане і маеш гняздо на кедрах, як ты будзеш стагнаць, калі прыйдуць на цябе пакуты, быццам пакуты парадзіхі!
Вось, Асур, як кедр у Лібане, прыгожы галінамі, і густы лісцем, і гонкі вышынёю, і між хмар паднялася яго верхаліна;
Бо спадзе на цябе крыўда Лібана, і рэзанне жывёлы напоўніць цябе страхам дзеля крыві людской і прыгнёту зямлі, гарадоў і ўсіх жыхароў іх.
Бо ты абрабаваў многія народы, абрабуюць і цябе ўсе, хто застаўся з народаў; дзеля крыві людской і прыгнёту краіны, гарадоў і ўсіх іх жыхароў.
Узыдзіце на гару, загатуйце дрэва і пабудуйце дом, і ён будзе Мне мілы, і ў ім буду праслаўлены, — кажа Госпад.
І вярну іх з зямлі Егіпецкай, і з Асірыі забяру іх, і завяду іх у зямлю Галаад і Лібан, ды не знойдзецца ім месца.
Бядуйце, кіпарысы, што кедры загінулі, бо надзвычайныя былі знішчаны; галасіце, дубы Басана, бо паў непраходны лес.
У той дзень зраблю князёў Юды, як кацёл на агні з дроў і як галавешку гарачую сярод снапоў; і яны знішчаць направа і налева ўсе навокал народы, і Ерузалім будзе жыць ізноў на сваім месцы.
Узгарэўся агонь раз’ятранасці Маёй і будзе гарэць аж да найглыбейшага пекла, і спаліць зямлю з расліннасцю яе, і спапяліць падваліны гор.