ЗАХАРЫІ 1:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ды адказаў Госпад анёлу, які гаварыў да мяне, словамі добрымі, словамі суцяшальнымі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І адказаў ГОСПАД анёлу, які гаварыў са мною, словы добрыя, словы пацяшальныя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады ў адказ анёлу, які гаварыў са мною, мовіў Гасподзь словы добрыя, словы суцешлівыя. |
Гэта вось кажа Госпад: “Калі ў Бабілоне споўніцца семдзесят гадоў, Я наведаю вас і здзейсню для вас Сваё спагаднае слова, каб зноў вас вярнуць на гэтае месца.
І я сказаў чалавеку, апранутаму ў льняныя шаты, які знаходзіўся над водамі ракі: «Як доўга яшчэ да канца гэтых дзіўных рэчаў?»
І я запытаўся: “Што значаць яны, гаспадару мой?” І анёл загаварыў са мной, і сказаў мне: “Я растлумачу табе, што яны азначаюць”.
Ды вярнуўся той анёл, які гаварыў да мяне, і абудзіў мяне, як чалавека, які абуджаецца ад сну свайго.
«Гэта кажа Госпад Магуццяў: “Пост чацвёртага месяца, і пост пятага, і пост сёмага, і пост дзесятага месяца хай будзе для народа Юды ў радасць і пацеху і ў святыя ўрачыстасці; любіце толькі праўду і супакой”.