Спытаў яго Госпад: «Адкуль ты ідзеш?» Той прамовіў у адказ: «Абышоў я кругом зямлю і прайшоў яе скрозь».
ЗАХАРЫІ 1:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў коннік, які стаяў сярод міртаў, гэтыя словы: “Гэта, вось, тыя, каго Госпад паслаў абысці зямлю”. Біблія (пераклад А.Бокуна) І адказаў муж, які стаяў паміж міртаў, і сказаў: “Гэта тыя, якіх паслаў ГОСПАД абыйсьці зямлю”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І адказваў муж, які стаяў паміж міртамі, і сказаў: гэта тыя, якіх Гасподзь паслаў абысьці зямлю. |
Спытаў яго Госпад: «Адкуль ты ідзеш?» Той прамовіў у адказ: «Абышоў я кругом зямлю і прайшоў яе скрозь».
І яны адказалі анёлу Госпадаваму, які стаяў сярод міртаў, і паведамілі: “Абышлі мы зямлю, і вось, уся зямля абжытая і жыве спакойна”.
«Бачанне меў я ноччу: і вось, коннік на рыжым кані стаяў сярод міртаў у лагчыне; і за ім коні рыжыя, рабыя і белыя.
“Меч, падыміся на пастыра Майго і на чалавека, які звязаны са Мною, — кажа Госпад Магуццяў. — Удару пастыра, і разбягуцца авечкі, і павярну руку Сваю супраць малых.
Бо хто адцураўся ад дня сціплых пачаткаў? І з радасцю будуць глядзець на грунтвагу ў руцэ Зарабабэля. Сем гэтых лямпаў — гэта вочы Госпада, якія прыглядаюцца да ўсёй зямлі».
Ці ж не ўсе яны ёсць паслугуючыя духі, пасланыя на паслугу тым, якія атрымаюць у спадчыну збаўленне?