«Дык цяпер, о жыхары Ерузаліма і мужчыны Юды, рассудзіце паміж Мною і Маім вінаграднікам.
ЕРАМІІ 6:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык слухайце, народы, і зразумейце супольна, што Я маю ім зрабіць. Біблія (пераклад А.Бокуна) Дык слухайце, народы, і зразумейце, грамада, што [станецца] з імі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дык вось, слухайце, народы, і ведай, зборня, што зь імі будзе. |
«Дык цяпер, о жыхары Ерузаліма і мужчыны Юды, рассудзіце паміж Мною і Маім вінаграднікам.
Народы, паслухайце слова Госпада, і абвясціце на астравах, што воддаль, і скажыце: «Той, Хто расцярушыў Ізраэля, збярэ яго; і будзе берагчы яго, як пастух статак свой».
І сказаў я: “О Госпадзе, Божа! Значыць, ашукаў Ты народ гэты і Ерузалім, калі казаў: “Супакой будзе вам”, а вось, дайшоў меч аж да самай душы”.
Абвясціце народам: вось яны! Дайце пачуць гэта ў Ерузаліме: “Вартаўнікі прыбываюць з далёкай зямлі і падымаюць гармідар свой над гарадамі Юдэі;
«І паставіў Я назіральнікаў над вамі: “Слухайце гукі трубы!” Але яны адказалі: “Не будзем слухаць!”
Слухай, зямля! Вось жа, Я навяду няшчасце на народ гэты, плод іх задумаў, бо не слухалі яны слоў перасцярогі Маёй ды закон Мой адкінулі.
Народ Мой, узгадай, прашу, што наважыў зрабіць Балак, цар Мааба, і што адказаў яму Балаам, сын Бэора? Што рабілася ад Сэтыма аж да Галгала, каб спазнаў ты справядлівасць Госпада!»