І забраў Абрам сваю жонку Сараі, і Лота, сына брата свайго, і ўсю маёмасць, якую яны набылі, таксама паслугачоў, якіх набылі ў Харане, ды выйшлі, каб пайсці ў зямлю Ханаан. Потым прыбылі яны ў зямлю Ханаан.
ЕРАМІІ 52:29 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) у васемнаццатым годзе Набукаданосара — восемсот трыццаць дзве душы з Ерузаліма. Біблія (пераклад А.Бокуна) у васямнаццатым годзе Навухаданосара — васемсот трыццаць дзьве душы з Ерусаліму; Біблія (пераклад В. Сёмухі) у васямнаццаты год Навухаданосара зь Ерусаліма выселена васемсот трыццаць дзьве душы; |
І забраў Абрам сваю жонку Сараі, і Лота, сына брата свайго, і ўсю маёмасць, якую яны набылі, таксама паслугачоў, якіх набылі ў Харане, ды выйшлі, каб пайсці ў зямлю Ханаан. Потым прыбылі яны ў зямлю Ханаан.
А рэшту народа, якая засталася ў горадзе, і ўцекачоў, якія перайшлі да цара Бабілона, а таксама простых людзей Набузардан, кіраўнік целаахоўнікаў, перасяліў;
Калі хто ўсцярогся меча, той быў заведзены ў Бабілон ды служыў цару і сынам яго, аж пакуль не загадаў цар персаў,
Такім чынам, усіх іх, што выйшлі са сцёгнаў Якуба, было семдзесят асоб; а Язэп быў у Егіпце.
Слова, якое было Ярэміі ад Госпада ў дзесятым годзе Сэдэцыі, цара Юдэйскага, ён жа — васемнаццаты год Набукаданосара.
А рэшту народа, якая засталася ў горадзе, і ўцекачоў, якія перайшлі да яго, і ўсіх, хто застаўся з майстроў, Набузардан, кіраўнік целаахоўнікаў, павёў у няволю ў Бабілон.
У пятым месяцы, у дзесяты дзень месяца, а быў гэта дзевятнаццаты год Набукаданосара, цара Бабілона, увайшоў у Ерузалім Набузардан, кіраўнік целаахоўнікаў, які стаяў перад царом Бабілона.
Вось той народ, які вывеў у няволю Набукаданосар: у сёмым годзе — тры тысячы дваццаць тры юдэі;
У дваццаць трэцім годзе Набукаданосара кіраўнік целаахоўнікаў Набузардан завёў у няволю семсот сорак пяць душ юдэяў. Усіх разам чатыры тысячы шэсцьсот.