Сталіся яны бязглуздымі на шляху несправядлівасці сваёй і за беззаконнасці свае былі прыніжаны;
ЕРАМІІ 5:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Беззаконне ваша ўхіліла гэта, і грахі вашы пазбавілі вас дабра, Біблія (пераклад А.Бокуна) Беззаконьне вашае ўхіліла гэта, і грахі вашыя стрымалі даброцьці гэтыя, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Беззаконствы вашыя адвярнулі гэта, і грахі вашыя аддалілі ад вас гэта добрае. |
Сталіся яны бязглуздымі на шляху несправядлівасці сваёй і за беззаконнасці свае былі прыніжаны;
Але правіннасці вашы аддзялілі вас ад Бога вашага і грахі вашы засланілі аблічча Яго ад вас, каб вас не чуў.
«Калі нават нашы грахі сведчаць супраць нас, Госпадзе, Ты ўчыні дзеля імя Твайго, бо шматлікія нашы праступкі, зграшылі мы супраць Цябе.
Дзеля таго спыніліся дажды зімовыя і вясновыя дажджы перасталі; засталося ў цябе чало жанчыны чужаложніцы, і не мела ты сораму.
Твой шлях і твае ўчынкі зрабілі гэта табе; гэта ліхота твая, бо яна горкая, бо кранае [нават] тваё сэрца!”
Дачка Сіёна, ліха тваё споўнілася, на перасяленне не выганіць больш цябе, а карае Ён за ліхасць тваю, дачка Эдома, выяўляе грахі твае».