Я, вось, застаюся ў Міцпе, каб заступацца перад халдэямі, якія прыходзяць да нас, а вы збірайце віно, плады і алей, і складайце ў свае пасудзіны, і жывіце ў гарадах сваіх, якія займаеце».
ЕРАМІІ 48:32 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Больш буду плакаць Я дзеля цябе, чым дзеля Язэра, вінаградніку Сабамы, бо парасткі твае дайшлі аж да мора і сягаюць аж да Язэра. Напаў нішчыцель на твой ураджай і на вінаград твой. Біблія (пераклад А.Бокуна) Больш, чым дзеля Язэру, Я плачу дзеля цябе, вінаграднік Сібмы! Парасткі твае дайшлі аж да мора і сягаюць аж да мора Язэру, але напаў нішчыцель на сьпелы плод твой і на вінаград твой. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Буду плакаць па табе, вінаграднік Сэвамскі, плачам Язэра; галіны твае распасьцерліся за мора, дасталі да возера Язэра; спусташальнік напаў на летнія плады твае і на сьпелы вінаград. |
Я, вось, застаюся ў Міцпе, каб заступацца перад халдэямі, якія прыходзяць да нас, а вы збірайце віно, плады і алей, і складайце ў свае пасудзіны, і жывіце ў гарадах сваіх, якія займаеце».
Знішчаны Мааб, і гарады яго ўздымаюцца [попелам у паветра], і адборныя юнакі яго падаюць на зарэз, — кажа Валадар, Госпад Магуццяў — імя Яго. —
Сыдзі са славы сваёй і сядзі ў смазе, жыхарка, дачка Дыбона, бо прыйшоў да цябе нішчыцель Мааба, і ён руйнуе цвярдыні твае.
І прыйдзе нішчыцель у кожны горад, і ніводзін горад не ўратуецца; прападзе лагчына, і будзе знішчана даліна, бо гэта сказаў Госпад.
Пасля паслаў Майсей лазутчыкаў, каб агледзелі Язэр, і яны захапілі яго ваколіцы, а амарэяў, што былі там, выгналі.
Сыны ж Рубэна і Гада мелі многа жывёлы. Калі яны ўбачылі зямлю Язэр і Галаад, прыдатныя на гадоўлю быдла,
Нэба, Баал-Мэон, змяніўшы іх назвы, а таксама Сабаму, даючы назвы гарадам, якія адбудавалі.
Язэр, і ўсе гарады Галаада, і палова зямлі сыноў Амона аж да Араэра, што насупраць Рабы;