Затым цар Аса сабраў усю Юду, і забралі яны з Рамы камяні і дрэвы, якімі карыстаўся пры будаўніцтве Бааса, ды з іх пабудавалі Габу і Міцпу.
ЕРАМІІ 40:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І прыйшоў Ярэмія да Гадаліі, сына Ахікама, у Міцпу, і абжыўся з ім сярод народа, які застаўся ў краіне. Біблія (пераклад А.Бокуна) І пайшоў Ярэмія да Гедаліі, сына Ахікама, у Міцпу, і жыў з ім сярод народу, які застаўся ў зямлі [Юды]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прыйшоў Ерамія да Гадоліі, сына Ахзікамавага, у Масіфу, і жыў зь ім сярод народа, які заставаўся ў краіне. |
Затым цар Аса сабраў усю Юду, і забралі яны з Рамы камяні і дрэвы, якімі карыстаўся пры будаўніцтве Бааса, ды з іх пабудавалі Габу і Міцпу.
паслалі прывесці Ярэмію з панадворку варты і перадалі яго Гадаліі, сыну Ахікама, сына Сафана, каб той адпусціў яго дадому. Такім чынам абжыўся ён сярод народа.
І было ў сёмы месяц: Ізмаэль, сын Натаніі, сына Элісамы, з роду царскага, і магнаты цара, і дзесяць чалавек з ім прыйшлі да Гадаліі, сына Ахікама, у Міцпу, і там яны елі сумесна хлеб, у Міцпе.
І выйшлі ўсе сыны Ізраэля, і, як адзін чалавек, сабраліся аднолькава ад Дана да Бээр-Сэбы і з зямлі Галаад да Госпада ў Міцпу.
Таксама ў Міцпе сыны Ізраэля прысягалі і казалі: «Ніхто з нас не выдасць замуж сваёй дачкі сынам Бэньяміна».