І Давід сказаў: «Што мне і вам, сыны Сэруі, што вы становіцеся для мяне сёння супраціўнікамі? Ці, такім чынам, сёння павінен хто-небудзь паміраць у Ізраэлі? Ці я не ведаю сёння, што я стаў царом над Ізраэлем?»
ЕРАМІІ 38:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў цар Сэдэцыя: «Вось, ён у вашых руках! Не можа бо цар ні ў чым вам запярэчыць». Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў валадар Сэдэкія: «Вось, ён у руках вашых! Бо валадар ня можа нічога зрабіць супраць слова вашага». Біблія (пераклад В. Сёмухі) і сказаў цар Сэдэкія: «вось, ён у вашых руках, бо цар нічога ня можа рабіць насуперак вам». |
І Давід сказаў: «Што мне і вам, сыны Сэруі, што вы становіцеся для мяне сёння супраціўнікамі? Ці, такім чынам, сёння павінен хто-небудзь паміраць у Ізраэлі? Ці я не ведаю сёння, што я стаў царом над Ізраэлем?»
А я яшчэ кволы, хоць і памазаны на цара, а гэтыя людзі, сыны Сэруі, мацнейшыя за мяне. Хай адплаціць Госпад злачынцу паводле ліхоты яго».
Страх перад чалавекам ставіць пастку, а хто ўскладае надзею на Госпада — будзе падтрыманы.
І паслаў цар Сэдэцыя, каб прывялі яго, і пытаўся ў яго таемна, у сваім доме, і казаў: «Ці маеш ты слова ад Госпада?» І адказаў Ярэмія: «Маю». І сказаў: «Ты будзеш выдадзены ў рукі цара Бабілона».
Тады цар загадаў, і прывялі Даніэля, і ўкінулі яго ў ільвіны роў. І цар звярнуўся да Даніэля і сказаў: «Твой Бог, Якому так трывала служыш, Сам вызваліць цябе».
І прынеслі адзін камень, і пакладзены ён быў па-над адтулінаю рова; цар апячатаў яго сваёй пячаткай і пячаткай сваіх магнатаў, каб нішто не змянілася ў справе Даніэля.
І сказаў Саўл Самуэлю: «Зграшыў я, бо ўхіліўся ад слова Госпадава і слоў тваіх, баючыся народа і слухаючы яго голасу;
У адказ Ахіс сказаў Давіду: «Ведаю я, што ты добры ў вачах маіх, як анёл Божы; але князі філістынскія сказалі: “Хай не ідзе ён з намі ў бой”.