І сказаў Госпад: «Як слуга Мой, Ісая, хадзіў голы і босы тры гады на знак і дзіўны сімвал адносна Егіпта і Этыёпіі,
ЕРАМІІ 13:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта сказаў мне Госпад: «Ідзі і купі сабе льняны пояс, і падпяраж ім сцёгны свае, але не кладзі яго ў ваду». Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта сказаў мне ГОСПАД: «Ідзі і купі сабе пояс ільняны, і падперажы ім сьцёгны свае, але не кладзі яго ў ваду». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Так сказаў мне Гасподзь: ідзі, купі сабе льняны пояс і пакладзі яго на сьцёгны твае, але ў ваду не кладзі яго. |
І сказаў Госпад: «Як слуга Мой, Ісая, хадзіў голы і босы тры гады на знак і дзіўны сімвал адносна Егіпта і Этыёпіі,
Бо як прылягае пояс да сцёгнаў мужчыны, так Я прытуліў да сябе ўвесь дом Ізраэля і ўвесь дом Юды, — кажа Госпад, — каб былі яны для Мяне народам, і імем, і хвалой, і славай, але яны не паслухаліся”.
Гэта кажа Госпад: «Ідзі і купі ў ганчара гляк гліняны, потым вазьмі з сабою некалькі старэйшын народа ды старэйшых святароў.
«Вазьмі ў рукі свае вялікія камяні і ў прысутнасці людзей з Юды схавай іх ў гліне цагельнай пры ўваходзе, які ёсць ля брамы Фараона ў Тапнэсе.
І, калі ён прыйшоў да нас і ўзяў пояс Паўлы, то, звязаўшы сабе рукі і ногі, сказаў: «Гэта кажа Дух Святы: “Так юдэі ў Ерузаліме звяжуць чалавека, якому належыць гэты пояс, ды выдадуць яго ў рукі паганаў”».
Многа разоў і многімі спосабамі прамаўляў здаўна Бог да бацькоў нашых праз прарокаў.