Такім чынам, увайшлі яны, каб скласці ахвяры і цэласпаленні; а Егу паставіў ля сябе звонку восемдзесят чалавек і сказаў ім: «Хто дазволіць уцячы аднаму з гэтых людзей, якіх я прывяду ў вашы рукі, сваёй душой заплаціць за тую душу».
ЕЗЭКІІЛЯ 9:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І я пачуў, як закрычаў Ён моцным голасам, кажучы: «Наблізіліся выпрабаванні да горада, і хай кожны мае ў руцэ сваёй зброю». Біблія (пераклад А.Бокуна) І Ён закрычаў голасам моцным у вушы мае, кажучы: «Прыходзьце, вартаўнікі гораду, і няхай кожны мае ў руцэ сваёй зброю». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І абвясьціў у вушы мае вялікім голасам, кажучы: хай наблізяцца карнікі горада, кожны са сваёю згубнаю прыладаю ў руцэ сваёй. |
Такім чынам, увайшлі яны, каб скласці ахвяры і цэласпаленні; а Егу паставіў ля сябе звонку восемдзесят чалавек і сказаў ім: «Хто дазволіць уцячы аднаму з гэтых людзей, якіх я прывяду ў вашы рукі, сваёй душой заплаціць за тую душу».
Паслаў таксама Бог анёла ў Ерузалім, каб знішчыць яго. І калі ён нішчыў, глянуў Госпад і злітаваўся дзеля вялікага няшчасця, ды загадаў анёлу нішчыцелю: «Хопіць, спыні ўжо руку сваю». Затым анёл Госпадаў стаў каля току Арнана Евусея.
бо Госпад будзе праходзіць, удараючы егіпцян; і, калі ўбачыць кроў на вершніку і на абодвух вушаках, то абміне Ён такія дзверы і не дазволіць нішчыцелю ўвайсці ў вашы дамы і нашкодзіць.
Прытым пачуў я голас Госпадаў, Які казаў: «Каго маю паслаць? Ды хто ад нас пойдзе?» А я адказаў: «Вось я, пашлі мяне».
Падыміце знак у напрамку Сіёна! Уцякайце! Не затрымлівайцеся! Бо Я прыводжу ліха з поўначы ды няшчасце вялікае.
І ўбачыў я бачанне, роўнае таму, якое бачыў я тады, калі прыйшоў, каб знішчыць горад, і з’ява была падобная да той, якую бачыў я над ракой Кэбар, і я ўпаў на твар свой.
усклікваючы гучным голасам: «Бойцеся Бога і аддайце Яму славу, бо надыходзіць час суда Яго, і пакланіцеся Таму, Які стварыў неба і зямлю, мора і крыніцы водныя».