А даў Давід Саламону, сыну свайму, план порціка, і святыні, і кладовак, і сталовых, і ўнутраных спальняў, і дома для перамалення,
ЕЗЭКІІЛЯ 43:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А ты, сын чалавечы, пакажы дому Ізраэля святыню, і хай засаромеюцца яны з-за правіннасцей сваіх і змераць будынак. Біблія (пераклад А.Бокуна) А ты, сыне чалавечы, паведамі дому Ізраіля пра Дом гэты, і яны будуць саромецца беззаконьняў сваіх, і няхай зьмераюць [памеры] ўзору гэтага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ты, сыне чалавечы, абвясьці дому Ізраілеваму пра храм гэты, каб яны пасаромеліся пахібаў сваіх, і каб зьнялі зь яго меру. |
А даў Давід Саламону, сыну свайму, план порціка, і святыні, і кладовак, і сталовых, і ўнутраных спальняў, і дома для перамалення,
«Усё, — кажа Давід, — прыйшло да мяне напісаным рукой Госпада, каб я разумеў усе працы на прыкладзе».
І ты ўзгадаеш на дарогі свае і засаромеешся, калі прымеш сясцёр тваіх, як старэйшых, так і малодшых за цябе, і дам іх табе за дочак, але не паводле заключанага з табой запавету.
каб памятаць і саромецца, ды каб з-за свайго сораму не адкрываць больш вуснаў сваіх тады, калі прабачу табе ўсё, што ты зрабіла», — кажа Госпад Бог.
«Сын чалавечы, бядуй над царом Тыра і скажы яму: гэта кажа Госпад Бог: “Быў ты адбіткам дасканаласці, поўны мудрасці і вялікай прыгажосці;
І сказаў мне той чалавек: «Сын чалавечы, паглядзі вачамі сваімі, і паслухай вушамі сваімі, і сэрцам сваім зважай на ўсё, што я буду табе паказваць, бо прыведзены ты сюды на тое, каб было табе гэта паказана; паведамі дому Ізраэля пра ўсё, што ўбачыш».
І калі яны засаромеюцца з прычыны ўсяго, што зрабілі, намалюй ім дом і яго ўладкаванне, выхады і ўваходы ды ўвесь выгляд яго і ўсе правілы яго, ды паведамі ім усе яго законы, і запішы іх перад іх вачамі, каб захавалі ўвесь выгляд яго і яго пастановы і каб спаўнялі іх.
І сказаў мне Госпад: «Сын чалавечы, схілі сэрца сваё, і глядзі вачамі сваімі, і слухай вушамі сваімі ўсё, што Я табе скажу адносна ўсіх пастаноў дома Госпада і адносна ўсіх законаў яго; схілі сэрца сваё на ўваход у храм і ўсе выхады свяцілішча
Калі б яны гэта хацелі сказаць, мы б адказалі ім: “Вось, бачыце падабенства ахвярніка Госпада, які зрабілі бацькі нашыя не на цэласпаленні, і не на ахвяры, але каб гэта было сведчаннем між намі і вамі”.