Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 43:10 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

10 Ты, сыне чалавечы, абвясьці дому Ізраілеваму пра храм гэты, каб яны пасаромеліся пахібаў сваіх, і каб зьнялі зь яго меру.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

10 А ты, сыне чалавечы, паведамі дому Ізраіля пра Дом гэты, і яны будуць саромецца беззаконьняў сваіх, і няхай зьмераюць [памеры] ўзору гэтага.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

10 А ты, сын чалавечы, пакажы дому Ізраэля святыню, і хай засаромеюцца яны з-за правіннасцей сваіх і змераць будынак.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 43:10
12 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў мне гэты муж: сыне чалавечы! глядзі вачыма тваімі і слухай вушамі тваімі, і прыкладвай сэрца тваё да ўсяго, што я буду паказваць табе, бо ты на тое і прыведзены сюды, каб я паказаў табе гэта; усё, што ўгледзіш, абвясьці дому Ізраілеваму.


І калі яны пасаромлеюцца ўсяго таго, што рабілі, дык пакажы ім выгляд храма і разьмяшчэньне яго, і выхады яго і ўваходы яго, і ўсе абрысы яго і ўсе статуты яго, і ўсе вобразы яго і ўсе законы яго, і напішы на вачах у іх, каб яны захавалі ўсе абрысы яго і ўсе статуты яго і дзеялі згодна зь імі.


І ты ўзгадаеш пра шляхі твае, і будзе сорамна табе, калі пачнеш прымаць да сябе сёстраў тваіх, большых за цябе, як і меншых за цябе, і калі Я буду даваць табе іх у дочкі, а не ад твайго спрымірэнства.


дзеля таго, каб ты памятала і саромелася, і каб наперад нельга было табе і рота разьзявіць ад сораму, калі Я дарую табе ўсё, што ты рабіла, кажа Гасподзь Бог.


Які ж плён мы мелі тады? такія дзеі, якіх сёньня самі саромеецеся, бо канец іхні - сьмерць.


Усё гэта ў пісаньні ад Госпада, казаў Давід, як Ён навёў мяне на розум на ўсе пабудовы.


І аддаў Давід Саламону, сыну свайму, чарцёж бабінца і дамоў яго, і кладовак яго, і межаў яго, і ўнутраных пакояў яго, і дома для каўчэга,


Глядзі, зрабі іх паводле таго ўзору, які паказаны табе на гары.


сыне чалавечы! плач па цары Тырскім і скажы яму: так кажа Гасподзь Бог: ты пячатка дасканаласьці, паўната мудрасьці і вянок прыгажосьці.


І сказаў мне Гасподзь: сыне чалавечы! прыкладвай сэрца тваё да ўсяго і глядзі вачыма тваімі і слухай вушамі тваімі ўсё, што Я кажу табе пра ўсе пастановы Дома Госпада і ўсе законы яго; і прыкладвай сэрца тваё да ўваходу ў храм і да ўсіх выхадаў са сьвятыні.


Мы казалі: калі скажуць так нам і родам нашым у прыйшлы час, дык мы скажам: бачыце падабенства ахвярніка Госпада, якое зрабілі бацькі нашыя ня дзеля цэласпаленьня і ня дзеля ахвяры, а каб гэта было сьведкам паміж намі і вамі.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы