супраць Мяне: ты шалееш супраць Мяне, і пыха твая дайшла да вушэй Маіх. Такім чынам, Я ўкладу ў ноздры твае кольцы і цуглі — у губы твае, і выведу цябе на дарогу, па якой ты прыйшоў!”
ЕЗЭКІІЛЯ 38:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і Я завярну цябе, і акілзаю цябе, і выведу цябе і ўсё войска тваё, коней і коннікаў, усіх цалкам апранутых, вялікую дружыну з вялікімі і малымі шчытамі, узброеных мечамі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я завярну цябе, і ўкладу гакі ў сківіцы твае, і выведу цябе і ўсё войска тваё, коней і вершнікаў, усіх выдатна ўзброеных, збор шматлікі, са шчытамі і тарчамі, усіх узброеных мячамі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І павярну цябе і ўкладу цуглі ў сківіцы твае і выведу цябе і ўсё войска тваё, коней і верхаўцоў, усіх пры поўнай зброі, вялікае полчышча, у брані і з шчытамі, усіх узброеных мечамі, |
супраць Мяне: ты шалееш супраць Мяне, і пыха твая дайшла да вушэй Маіх. Такім чынам, Я ўкладу ў ноздры твае кольцы і цуглі — у губы твае, і выведу цябе на дарогу, па якой ты прыйшоў!”
Але і з Гада перабеглі да Давіда, калі ён хаваўся ў пустыні, мужы найдужэйшыя і найлепшыя ваяры, якія карысталіся шчытом і дзідай; выглядалі, як ільвы, і скараходы, як дзікія козы ў гарах;
Такім чынам, сабраў Амазія жыхароў Юдэі, і паставіў іх па родах тысячнікамі і сотнікамі для ўсёй Юдэі ды Бэньяміна. І далей палічыў ён усіх ад дваццаці гадоў і вышэй, і выявіў трыста тысяч юнакоў, здатных да бою і трымаючых дзіду і шчыт.
За тое, што бунтуеш ты супраць Мяне і пыха твая дайшла да вушэй Маіх, удзену кальцо ў ноздры твае ды цуглі ў вусны твае і адвяду цябе на дарогу, якою ты прыйшоў.
Які вывеў калясніцу і каня, дружыну і асілка; усе разам паляглі і не падняліся, былі сцёртыя і, як кнот, патушаныя:
Імчыце, коні, ляціце, калясніцы, і хай выступяць мужныя, Этыёпія і Пут, трымаючы шчыты, і лудыйцы, нацягваючы лук і пускаючы стрэлы.
Загарэлася пажадлівасцю да асірыйцаў: магнатаў і намеснікаў, ваяроў, багата апранутых, да коннікаў, што ездзілі вярхом на конях, да ўсіх прывабных юнакоў.
І Я ўкладу ў пашчу тваю крукі, і пасклейваю рыб тваіх рэк лускою тваёй, і выцягну цябе з тваіх рэк, і ўсіх тваіх рыб, што прыліпнуць да тваёй лускі.
І ты прыйдзеш з краю свайго, з далёкай Поўначы, ты і многія народы з табой, усе на конях, вялікая дружына і магутнае войска.
і кажы: гэта кажа Госпад Бог: “Вось, Я супраць цябе, Гога, вялікага князя зямлі Масок і Тубал.
і Я павярну цябе, і прывяду цябе, і прыцягну з далёкай Поўначы ды завяду цябе на горы Ізраэля.
І пры Маім стале насыціцеся канём і запражным калясніцы, волатам і ўсякім ваяром”, — кажа Госпад Бог.
І ў апошні час будзе ваяваць супраць яго цар поўдня і цар поўначы ўдарыць яго, як бура, калясніцамі, і конніцай, і многімі караблямі, і ўвойдзе ў землі, і знішчыць іх, і пройдзе.
Прысягнуў Госпад Бог святасцю Сваёй: “Вось, прыйдуць на вас дні, і прыцягнуць вас крукамі, а астатніх вашых — вудамі;