Спачніце і паглядзіце, што Я — Бог: буду ўзнесены Я між народамі і буду ўзнесены Я на зямлі.
ЕЗЭКІІЛЯ 36:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо вось, Я прыйду да вас і звярнуся да вас, і будуць вас абрабляць і засяваць; Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо вось, Я [прыйду] да вас і зьвярнуся да вас, і будуць вас абрабляць і засяваць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо вось, Я да вас зьвярнуся, і вас будуць урабляць і засяваць. |
Спачніце і паглядзіце, што Я — Бог: буду ўзнесены Я між народамі і буду ўзнесены Я на зямлі.
Госпадзе, Божа наш, Ты выслухоўваў іх; Божа, Ты быў да іх ласкавы, але помсціў за [ліхія] задумы іх.
«Вось жа, надыходзяць дні, — кажа Госпад, — і Я засею дом Ізраэля і дом Юды семем людзей і семем жывёлы.
і будуць у ёй жыць спакойна, і будуць будаваць дамы, і будуць садзіць вінаграднікі; і будуць жыць бяспечна ў той час, калі над усімі ворагамі іх вакол Я буду праводзіць суд, і даведаюцца, што Я — Госпад, Бог іх”».
Буду пасвіць іх на самых сакавітых пашах, і пашы іх будуць на высокіх гарах Ізраэля; там будуць адпачываць на зялёных травах і на сакавітых пашах будуць пасвіцца на гарах Ізраэля.
і спустошаная зямля зноў будзе абрабляцца, якая калісьці была спустошаная на вачах кожнага падарожнага;
І станецца таго дня: горы будуць сцякаць вінаградным сокам, і ўзгоркі аплываць будуць малаком, і па ўсіх ручаях Юдэі пабягуць воды, а з дома Госпада выцячэ крыніца і напоіць даліну Сэтым.
Я прыхілюся да вас і зраблю, каб вы пладзіліся, і вы размножыцеся; і заключу Я запавет Мой з вамі.
Ці ёсць яшчэ насенне ў свірнах? І ці ёсць яшчэ вінаград; і дрэва фігавае, і дрэва гранатавае, і дрэва аліўкавае ці далі плод? Ад гэтага дня буду Я дабраслаўляць!»
але пасеў супакою будзе: вінаград дасць плод свой і зямля радзіць будзе, і ўсё гэта даю ў спадчыну рэшце гэтага народа.