ЕЗЭКІІЛЯ 32:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось, лямант, і будуць ім лямантаваць; будуць ім галасіць дочкі народаў; будуць ім плакаць дзеля Егіпта і дзеля ўсяго мноства яго будуць галасіць”, — кажа Госпад Бог». Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта лямант, і будуць лямантаваць дочкі народаў, і будуць плакаць дзеля Эгіпту, і дзеля ўсяго мноства ягонага будуць лямантаваць, кажа Госпад ГОСПАД». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось сьлёзная песьня, якую будуць сьпяваць; дочкі народаў будуць сьпяваць яе; па Егіпце і па ўсім мностве яго будуць сьпяваць яе, кажа Гасподзь Бог. |
Ярэмія ўчыніў галашэнне па Осіі. Усе спевакі і спявачкі аж па сённяшні дзень учыняюць галашэнні па Осіі, і як бы закон утрымаўся ў Ізраэлі: вось, падаецца ў галашэннях.
Гэта кажа Госпад Магуццяў: «Увага! Паклічце плачак, хай яны прыйдуць ды пашліце за тымі, хто наймудрэйшыя, хай прыйдуць хутчэй,
І яны будуць галасіць дзеля цябе ды скажуць табе: “О, як жа ты прапаў, морам заліты, слаўны горад, які быў волатам на моры, ты з тваімі жыхарамі, якіх баяліся ўсе!”
«Сын чалавечы, бядуй над людзьмі Егіпта і звядзі яго ў глыбіні падземныя, яго і дачок вялікіх народаў, з тымі, хто сыходзіць у магілу.
«Сын чалавечы, галасі над фараонам, царом Егіпецкім, ды скажы яму: “Леў сярод народаў, прапаў ты, а быў ты, як кракадзіл на моры; пускаў ты бурбалкі ў рэках сваіх, і муціў ваду сваімі лапамі, ды рабіў мутнымі рэкі іх”.