таму, вось, Я ўзвяду на цябе чужынцаў, найгоршых паміж народаў, і яны вынуць мечы свае супраць прыгажосці мудрасці тваёй і збэсцяць бляск твой.
ЕЗЭКІІЛЯ 30:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён і яго народ з ім, наймужнейшыя між народаў, прыйдуць, каб нішчыць гэтую зямлю; і вынуць яны мечы свае супраць Егіпта, і напоўняць зямлю забітымі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён і народ ягоны, магутныя між народаў, прыйдуць, каб нішчыць зямлю гэтую. Яны выцягнуць мячы свае супраць Эгіпту і напоўняць зямлю забітымі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён і зь ім народ ягоны, самы люты з народаў, будуць прыведзены на пагібель гэтай зямлі, і аголяць мечы свае на Егіпет, і напоўняць зямлю пабітымі. |
таму, вось, Я ўзвяду на цябе чужынцаў, найгоршых паміж народаў, і яны вынуць мечы свае супраць прыгажосці мудрасці тваёй і збэсцяць бляск твой.
І ўмацую я рукі цара Бабілона, і дам яму ў руку меч Свой; і зламлю Я рукі фараона, і будзе ён стагнаць стогнамі перад ім, як паранены.
дзеля таго Я аддам яго ў рукі магутнага кіраўніка народаў, каб, учыняючы, учыніў яму: адпаведна яго бязбожнасці знішчыў Я яго.
І чужынцы, найгоршыя з народаў, ссякуць яго; і кінуць яго на горы, і на ўсе лагчыны пападаюць яго галіны, і дрэвы яго паламаюцца ва ўсіх ямах зямлі, і з-пад засені яго паадступаюцца ўсе народы зямлі і пакінуць яго.
Я разаб’ю мечамі мужных тваё мноства: яны належаць да найстрашнейшых сярод усіх народаў, і зломяць яны пыху Егіпта, і прападзе ўсё мноства яго.
і ўзгоркі яе Я напоўню трупамі забітых, на ўзвышшах тваіх, і ў лагчынах тваіх, і ва ўсіх рэках тваіх будуць падаць пазабіваныя мечам.
На гарах Ізраэля ўпадзеш ты, і ўсе твае дружыны, і народы, якія з табою; драпежным птушкам усякага роду і дзікім звярам палявым на жыраванне аддаю Я цябе: