ЕЗЭКІІЛЯ 27:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Жыхары Сідона і Арадыя служылі табе веслярамі; мудрацы твае, Тыр, сталі для цябе маракамі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Жыхары Сідону і Арваду былі ў цябе весьлярамі. Мудрацы твае, Тыр, былі ў цябе, яны — мараплаўцы твае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Жыхары Сідона і Арвада былі ў цябе за весьляроў; свае знаўцы былі ў цябе, Тыру; яны былі ў цябе за стырнавых. |
Дык ты загадай насекчы для мяне кедраў з Лібана, а мае паслугачы хай будуць разам з тваімі паслугачамі; я ж буду плаціць табе за паслугачоў тваіх, колькі ты загадаеш: бо ведаеш, напэўна, што ў маім народзе няма чалавека, які б умеў ссякаць дрэвы, як сідонцы».
І на караблі тыя Гірам паслаў паслугачоў сваіх, маракоў, якія ведаюць мора, разам з паслугачамі Саламона.
Ці ж і Каркаміс не такі, як Халан, а Арпад ці ж не такі, як Эмат? Ці ж і Дамаск не такі, як Самарыя?
Адносна Дамаска. «Сорамам пакрыліся Эмат і Арпад, бо пачулі яны вестку ліхую, і трывожацца яны, як мора неспакойнае, якое супакоіцца не можа.
Сыны Арадыя і войска тваё былі кругом на мурах тваіх, і гамадыйцы былі на вежах тваіх. Павесілі яны свае шчыты вакол на тваіх мурах, дадаючы прыгажосці табе.
І аддаў іх Госпад у рукі Ізраэля; ён разбіў іх і гнаўся за імі аж да вялікага Сідона і Мацэрэфота на захадзе і аж да даліны Міцпы на ўсходзе. Так забіваў усіх, што не застаўся ніводзін з іх;