І будуць збіраць здабычу, як збіраецца вусень, як разбягаецца саранча, так на яе збягаюцца.
ЕЗЭКІІЛЯ 25:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) вось таму Я выцягну Маю руку супраць цябе, і аддам цябе на рабунак народам, і выкарчую цябе паміж народаў, і вынішчу цябе пасярод земляў, і загублю, і даведаешся, што Я — Госпад!” Біблія (пераклад А.Бокуна) вось, Я выцягну руку Маю супраць цябе, і аддам цябе на рабунак народам, і выкарчую цябе спаміж народаў, і вынішчу цябе спасярод земляў, і выгублю цябе, і даведаешся, што Я — ГОСПАД”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) за тое вось, Я працягну руку Маю на цябе і аддам цябе на рабунак народам, і вынішчу цябе зь ліку народаў і згладжу цябе зь ліку земляў; зламаю цябе, і ўведаеш, што Я - Гасподзь. |
І будуць збіраць здабычу, як збіраецца вусень, як разбягаецца саранча, так на яе збягаюцца.
Таму, вось, надыходзяць дні, — кажа Госпад, — і зраблю Я, што будзе чутны гармідар ваенны ў Рабе сыноў Амона, і будзе яна рассыпана ў руіны, і дочкі яе будуць спалены агнём. Тады Ізраэль зноў будзе мець уладальнікаў сваіх, — кажа Госпад.
Сачыў Ён за маімі злачынствамі, рукой Яго згорнуты яны ды ўскладзены на шыю маю, аслабіў Ён сілу маю. Аддаў мяне Госпад у руку, з якой не змагу ніяк падняцца.
І калі прарок памыліцца і прамовіць слова, Я, Госпад, падману таго прарока, і выцягну руку Сваю супраць яго, і знішчу яго спаміж народа Майго Ізраэля.
І вылью на цябе Свой гнеў, распалю супраць цябе лютасць абурэння Свайго; і аддам цябе ў рукі дзікіх людзей і рабаўнікоў.
Ты будзеш пажывай для агню, кроў твая пацячэ пасярод зямлі; не пакінеш па сабе ўспаміну — бо Я, Госпад, сказаў гэта».
аддам іх разам з аманіцянамі ў спадчыну сынам Усходу, каб аб аманіцянах не было больш успаміну між народамі.
дзеля таго вось што кажа Госпад Бог: Я выцягну руку Маю супраць Ідумеі, ды вынішчу ў ёй людзей і жывёлу, і ператвару яе ў пустыню — ад Тэмана аж да Дэдана загінуць ад меча.
дзеля гэтага вось што кажа Госпад Бог: “Вось, Я выцягну руку Маю супраць філістынцаў, і выкарчую херэтаў, і знішчу астаткі зямлі прыморскай;
Ён стане на моры месцам сушэння сетак, бо Я сказаў — кажа Госпад, — і будзе ён на рабунак народам.
гэта кажа Госпад Бог: “Вось, я супраць цябе, гара Сэір; і Я выцягну руку Маю супраць цябе і зраблю з цябе пустыню і пустэчу.
І Я выцягну руку Маю супраць іх, і перамяню край гэты ў зямлю пустынную і дзікую, пачаўшы ад пустыні аж да Рэблы — усюды, дзе пражываюць, — і даведаюцца, што Я — Госпад”».
І падыму руку Сваю супраць Юды і супраць усіх жыхароў Ерузаліма; і вынішчу з гэтага месца астаткі Баала, і імёны храмавых служкаў разам са святарамі,