І вось нейкі прарок падышоў да Ахаба, цара Ізраэля, і сказаў: «Гэта кажа Госпад: “Ці бачыш ты ўвесь гэты вялікі натоўп? Вось, Я сёння аддам яго ў рукі твае, каб ведаў ты, што Я — Госпад”».
ЕЗЭКІІЛЯ 22:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Я вазьму цябе як уласнасць на вачах паганаў, і ты даведаешся, што Я — Госпад”». Біблія (пераклад А.Бокуна) І ты будзеш зьняслаўлены на вачах народаў, і даведаешся, што Я — ГОСПАД”». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зробіш сам сябе пагарджаным у вачах народаў, і ўведаеш, што Я - Гасподзь. |
І вось нейкі прарок падышоў да Ахаба, цара Ізраэля, і сказаў: «Гэта кажа Госпад: “Ці бачыш ты ўвесь гэты вялікі натоўп? Вось, Я сёння аддам яго ў рукі твае, каб ведаў ты, што Я — Госпад”».
І падышоў чалавек Божы да цара Ізраэля, і сказаў яму: «Гэта кажа Госпад: “За тое, што сірыйцы сказалі: “Госпад — Бог гор, а не Бог раўнін”, — усё гэта вялікае мноства Я аддам у рукі твае, каб ведалі вы, што Я — Госпад”».
Уваліліся пагане ў яму, якую зрабілі, у пастцы, што схавалі, заблыталася нага іх саміх.
І аддзялю ў той дзень зямлю Гашэн, на якой знаходзіцца народ Мой, каб там не было мух, бо так ты і даведаешся, што Я — Госпад сярод зямлі;
Дык вось, Госпадзе, Божа наш, ухавай нас ад рукі яго, і хай даведаюцца ўсе валадарствы зямлі, што Ты, Госпадзе, адзіны Бог!»
Дык спаганіў Я князёў свяцілішча, аддаў Якуба на вынішчэнне, а Ізраэля — на пасмяянне.
Раззлаваўся Я на народ Мой, апаганіў спадчыну Маю і аддаў іх у руку тваю, не аказала ты ім міласэрнасці, на старца ўсклала вельмі цяжкае ярмо тваё.
і кажы аманіцянам: “Слухайце слова Госпада Бога. Гэта кажа Госпад Бог: “За тое, што ты крычаў “Ага”! на Маю святыню, бо яна была апаганена, і на зямлю Ізраэля, бо яна была спустошана, і на дом Юды, бо ён пайшоў у няволю, —
і зразумеюць яны, што Я — Госпад, іх Бог, бо перасялю іх ад паганаў, збяру іх зноў у Сваёй зямлі, і не пакіну там аніводнага з іх.
І Я прывяду найгоршыя з плямёнаў, і зоймуць яны дамы іх; і спыню пыхлівасць магнатаў, і зоймуць яны святыні іх.