Госпад прыйдзе на суд са старэйшынамі народа свайго, з князямі сваімі. «Гэта вы спустошылі вінаграднік, і нарабаванае ў беднага — у вашых дамах.
ЕЗЭКІІЛЯ 20:36 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Падобна як судзіў Я вашых бацькоў у пустыні зямлі Егіпецкай, так і вас судзіць буду, — кажа Госпад Бог, — Біблія (пераклад А.Бокуна) Як Я судзіў бацькоў вашых у пустыні зямлі Эгіпецкай, так і вас судзіць буду, кажа Госпад ГОСПАД. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Як Я судзіўся з бацькамі вашымі ў пустыні зямлі Егіпецкай, так буду судзіцца з вамі, кажа Гасподзь Бог. |
Госпад прыйдзе на суд са старэйшынамі народа свайго, з князямі сваімі. «Гэта вы спустошылі вінаграднік, і нарабаванае ў беднага — у вашых дамах.
Дзеля таго буду далей спрачацца з вамі, — кажа Госпад. — І з дзецьмі дзяцей вашых буду судзіцца.
Даходзіць гармідар аж да канцоў зямлі, бо ў Госпада — суд з народамі; ідзе Ён на суд з кожным целам; бязбожнікаў аддае мечу”, — кажа Госпад.
і закіну на яго сетку Маю, і будзе злоўлены ў пастку Маю, і прывяду яго ў Бабілон, і асуджу яго там за крывадушнасць, якою ён крывадушнічаў адносна Мяне.
І дом Ізраэля ўзбунтаваўся супраць Мяне ў пустыні: не жылі яны паводле прыказанняў Маіх і законы Мае адкінулі, спаўняючы якія, чалавек жыць імі будзе, і суботы Мае надта апаганілі. Дык Я сказаў, што вылью абурэнне Маё на іх у пустыні і іх знішчу.
І супрацівіліся Мне тыя сыны; не жылі паводле прыказанняў Маіх і не захоўвалі законы Мае, каб спаўняць іх, — калі іх спаўняе чалавек, то ён жыве імі, — і апаганілі суботы Мае. І Я вырашыў, што вылью абурэнне Маё на іх і ўчыню гнеў Мой над імі ў пустыні.
Да вас жа, статак Мой, вось што кажа Госпад Бог: “Вось, Я буду судзіць авечак, бараноў і казлоў.
“Толькі вас прызнаў Я з усіх родаў зямлі, дзеля таго пакараю вас за ўсе правіны вашы.
Ён знайшоў яго на зямлі бязлюднай у месцы жаху і ляманту пустыннага, абходзіў яго кругом і пільнаваў, і сцярог, як зрэнку вока Свайго.