ЕЗЭКІІЛЯ 17:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось, ён пасаджаны; ці пашчасціць яму? Ці не ссохне ён, калі кране яго гарачы вецер, ці не ссохне на зямлі, на якой выпускаў парасткі свае?”» Біблія (пераклад А.Бокуна) І вось, ён быў пасаджаны. Ці пашчасьціць яму? Ці ня ссохне ён, калі дакранецца да яго ўсходні вецер? Ён ссохне на градзе, на якой выпускаў парасткі свае”». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І вось, хоць яна пасаджана, але ці будзе посьпех? ці ня высахне яна, як толькі дыхне на яе ўсходні вецер? высахне на градах, дзе вырасла. |
І павядзе ён Сэдэцыю ў Бабілон, і ён будзе там, пакуль Я не наведаю яго, — кажа Госпад. — Калі ж будзеце ваяваць з халдэямі, не пашчасціць вам”»?
У той час будуць казаць народу гэтаму і Ерузаліму: “Гарачы вецер з узгоркаў, якія ў пустыні, налятае на дачку народа Майго не для правявання або ачышчэння.
Скажы: гэта кажа Госпад Бог: “Ці пашчасціць яму? Ці не вырвуць яго каранёў? Ці не пазрываюць яго плады? Ці не звянуць усе яго свежыя парасткі? Ці не засохне ён? І не патрэбна будзе ані моцнае рукі, ані вялікага народа, каб вырваць яго з каранямі.
Эфраім пасе вецер і ганяецца за хвалямі: увесь дзень множыць лгарства і гвалт, заключае прымірэнне з Асірыяй і дастаўляе аліву ў Егіпет.
Хоць бы ён меў плён між братамі, прыйдзе вецер усходні, вецер Госпадаў, што прыходзіць з пустыні, высушыць крыніцы яго і высушыць студні іх. Ён зрабуе ўсе багацці, ўсё начынне каштоўнае.
І, убачыўшы пры дарозе адно дрэва фігавае, падышоў да яго, але не знайшоў на ім нічога, апрача лісця, і сказаў яму: «Няхай не родзіцца з цябе плод навекі». І адразу дрэва фігавае ссохла.
Калі хто не застанецца ўва Мне, будзе адкінуты прэч, як галінка, і ссохне, і збяруць іх, і кінуць у агонь, і яны згараць.
Яны – прыхаваная небяспека на вашых агапах, што банкетуюць у вас без страху і пасвяць саміх сябе; воблакі без вады, што ветрам гоняцца, дрэвы асеннія бясплодныя, двойчы мёртвыя, выкарчаваныя,