ДРУГІ ЗАКОН 6:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не выпрабоўвай Госпада, Бога вашага, як выпрабоўвалі ў Масе. Біблія (пераклад А.Бокуна) Не выпрабоўвайце ГОСПАДА, Бога вашага, як вы выпрабоўвалі ў Масе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Не спакушайце Госпада, Бога вашага, як вы спакушалі Яго ў Масе. |
Дакараў народ Майсея, кажучы: «Дай нам вады, каб напіцца». Адказаў ім Майсей: «Што вы дакараеце мяне? Чаму спакушаеце Госпада?»
І назваў ён гэта месца Маса і Мэрыба з-за папрокаў сыноў Ізраэля і таму, што яны спакушалі Госпада, кажучы: «Ці сапраўды Госпад прабывае паміж нас, ці не?»
Гэта вада Мэрыбы, дзе ўзбунтаваліся сыны Ізраэля супраць Госпада і дзе Ён выявіў Сваю святасць перад імі.
І не будзем выпрабоўваць Хрыста, як і некаторыя з іх выпрабоўвалі ды пагінулі ад змеяў.
Пра Леві таксама сказаў: «Твае тумім і урым дай чалавеку святому Твайму, якога выпрабаваў Ты ў Масе і з якім спрачаўся ля водаў Мэрыбы.