Тады Ізраэль, звязваючы сябе абяцаннем Госпаду, сказаў: «Калі Ты выдасі народ гэты ў нашы рукі, то мы разбурым гарады яго».
ДРУГІ ЗАКОН 3:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І аддалі мы іх праклёну, як зрабілі Сэгону, цару Хесебона, знішчаючы кожны горад, мужчын, і жанчын, і дзяцей, Біблія (пераклад А.Бокуна) І палажылі мы закляцьце на іх, як зрабілі Сыгону, валадару Хешбону, аддаючы закляцьцю ўсе гарады, мужчынаў, і жанчынаў, і дзяцей, Біблія (пераклад В. Сёмухі) і выклялі мы іх, як зрабілі зь Сігонам, царом Эсэвонскім, выкляўшы кожны горад з мужчынамі, жанчынамі й дзецьмі; |
Тады Ізраэль, звязваючы сябе абяцаннем Госпаду, сказаў: «Калі Ты выдасі народ гэты ў нашы рукі, то мы разбурым гарады яго».
Пасля таго, як ён забіў Сэгона, цара амарэяў, які жыў у Хесебоне, і Ога, цара Басана, які жыў у Астароце і ў Эдраі,
«Уставайце, вырушыце ў дарогу, пераходзьце ручай Арнон: вось жа, Я аддаў у рукі твае Сэгона, цара Хесебона, амарэя; і бяры ва ўласнасць яго зямлю і пачынай вайну супраць яго.
У той час авалодалі мы ўсімі гарадамі яго і палажылі праклён на кожны горад, мужчын і жанчын, і дзяцей, і нікога з іх не пакінулі жывога,
Госпад сказаў мне: «Не бойся яго, бо Я аддаў яго ў рукі твае з усім народам і зямлёй яго; зробіш ты яму тое, што зрабіў Сэгону, цару амарэяў, які жыў у Хесебоне».
Усе гарады былі ўмацаваныя вельмі высокімі мурамі, і брамамі, і заваламі, не лічачы многіх гарадоў, што не мелі муроў.
І ўсю здабычу з гэтых гарадоў і жывёлу падзялілі ізраэльцы паміж сабою, людзей усіх забіўшы; не пакінулі яны жывым нікога.