ДРУГІ ЗАКОН 21:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) то, калі хацеў бы падзяліць спадчыну паміж сынамі сваімі, не можа сына любімай зрабіць першародным і аддаць [яму] перавагу перад сынам нелюбімай, Біблія (пераклад А.Бокуна) у дзень, калі ён будзе даваць спадчыну сынам сваім, ня можа сына любай зрабіць першародным, абмінаючы сына зьненавіджанай, які ёсьць першародным. Біблія (пераклад В. Сёмухі) дык, пры падзеле сынам сваім маёмасьці сваёй, ён ня можа сыну жонкі любай аддаць першынства перад першародным сынам нялюбай; |
А Госа з сыноў Мэрары, меў сыноў: Сэмры кіраўніка, ён бо не быў першародным, аднак бацька паставіў яго кіраўніком,
бо і Юда быў наймужнейшым між сваіх братоў ды з нашчадкаў яго нарадзіліся кіраўнікі, а першародства перанесена было на Язэпа.
І пакінуў ім бацька іх многа дароў срэбра, і золата, і каштоўныя рэчы разам з вельмі ўмацаванымі гарадамі ў Юдэі; царства ж перадаў Яраму, таму што ён быў першародны.
Бо тых, якіх Ён спрадвеку пазнаў, тых Ён прызначыў стацца падобнымі да вобразу Сына Свайго, каб Ён быў першародным між многімі братамі.
Калі які муж будзе мець дзвюх жонак, адну любімую, а другую нелюбімую, і яны народзяць яму сыноў, любімая і нелюбімая, і першародны будзе сын нелюбімай,
але сына нелюбімай хай прызнае першародным і дасць яму з усяго, што мае, падвоеную частку, бо ён ёсць пачатак сілы яго і яму належыць права першародства.
Урэшце, браты, што толькі ёсць праўдзівае, што толькі сумленнае, што толькі справядлівае, што толькі чыстае, што толькі любае, што толькі добрай славы, ці якая цнота, ці што пахвальнае, – тое майце на думцы.