Якуб, паколькі яе пакахаў, сказаў: «Буду табе служыць за Ракель, дачку тваю малодшую, сем гадоў».
ДРУГІ ЗАКОН 21:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі які муж будзе мець дзвюх жонак, адну любімую, а другую нелюбімую, і яны народзяць яму сыноў, любімая і нелюбімая, і першародны будзе сын нелюбімай, Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі нейкі муж будзе мець дзьве жонкі, і адну будзе любіць, а другую ненавідзець, і яны народзяць яму сыноў, любая і зьненавіджаная, і першародным будзе сын зьненавіджанай, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі ў каго будуць дзьве жонкі - адна любая, а другая нялюбая, і як любая, так і нялюбая народзяць яму сыноў, і першынцам будзе сын нялюбай, - |
Якуб, паколькі яе пакахаў, сказаў: «Буду табе служыць за Ракель, дачку тваю малодшую, сем гадоў».
І служыў Якуб за Ракель сем гадоў, і здаваліся яму кароткімі дні дзеля вялікай любові.
А калі зноў пачала і нарадзіла сына, сказала: «Паколькі Госпад пачуў, што я занядбана, то даў мне і гэтага», і назвала яго імем Сімяон.
А на чале ён паставіў Абію, сына Маахі, кіраўніком над братамі сваімі; яго бо думаў зрабіць царом.
то, калі хацеў бы падзяліць спадчыну паміж сынамі сваімі, не можа сына любімай зрабіць першародным і аддаць [яму] перавагу перад сынам нелюбімай,
І ён меў дзвюх жонак: імя адной Ганна, а імя другой Фанэна. І ў Фанэны былі сыны, а ў Ганны дзяцей не было.