Забойцу на падставе слоў сведкаў караюць смерцю; на падставе сведчання аднаго чалавека ніхто на смерць не можа быць асуджаны.
ДРУГІ ЗАКОН 17:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Паводле слоў двух або трох сведкаў хай загіне той, хто мае быць забіты; ніхто не можа быць пакараны смерцю па словах аднаго сведкі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Паводле [словаў] з вуснаў двух або трох сьведкаў [вінаваты] сьмерцю памрэ; не памрэ паводле [словаў] з вуснаў аднаго сьведкі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Па словах двух сьведкаў, альбо трох сьведкаў, павінен памерці засуджаны на сьмерць: нельга аддаваць сьмерці па словах аднаго сьведкі; |
Забойцу на падставе слоў сведкаў караюць смерцю; на падставе сведчання аднаго чалавека ніхто на смерць не можа быць асуджаны.
А калі не паслухае, вазьмі з сабой яшчэ аднаго або двух, каб на доказе двух або трох сведкаў стаяла кожнае слова.
«Ці ж закон наш асуджае чалавека, перш чым яго не паслухае і не спазнае, што ён робіць?»
Вось, я ўжо трэці раз выбіраюся да вас: «На вуснах двух або трох сведкаў угрунтуецца ўсякая справа».
Недастаткова будзе аднаго сведкі супраць каго-небудзь, якім бы ні быў яго грэх або яго злачынства; але дастаткова будзе любога слова з вуснаў двух або трох сведкаў.
Хто адкінуў закон Майсея, таго без ніякай міласэрнасці караюць смерцю пры двух або трох сведках.