ДРУГІ ЗАКОН 11:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і што зрабіў Ён вам на пустыні, пакуль вы не прыйшлі на гэтае месца, Біблія (пераклад А.Бокуна) і што Ён зрабіў для вас у пустыні, пакуль вы не прыйшлі на месца гэтае, Біблія (пераклад В. Сёмухі) і што Ён рабіў дзеля вас у пустыні, пакуль вы не дайшлі да месца гэтага, |
і ўсім войскам егіпецкім, конямі і калясніцамі; якім чынам накрылі іх воды Чырвонага мора, калі гналіся яны за вамі, і знішчыў іх Госпад аж да сённяшняга дня,
і што зрабіў ён Датану і Абіраму, сынам Эліяба, які быў сынам Рубэна, як іх праглынула зямля, адкрыўшы сваю пашчу, разам з дамамі і палаткамі, і з усёй іх маёмасцю, якую мелі яны сярод Ізраэля.