І не пыталіся яны: “Дзе Госпад, Які даў нам выйсці з зямлі Егіпецкай, Які правёў нас праз пустыню, праз зямлю неабжытую і поўную ям, праз зямлю сухую і цёмную, праз зямлю, па якой ніхто не хадзіў і ніводзін чалавек не жыў?”
ДРУГІ ЗАКОН 1:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Потым пакінулі мы Гарэб і прайшлі ўсю тую вялікую і страшную пустыню, якую вы бачылі, праз гару амарэйскую, як загадаў нам Госпад, Бог наш, і прыйшлі ў Кадэс-Барнэ. Біблія (пераклад А.Бокуна) І вырушылі мы ад Харэву і прайшлі ўсю пустыню гэтую, вялікую і страшную, якую вы бачылі, па шляху да гор Амарэйскіх, як загадаў нам ГОСПАД, Бог наш, і прыйшлі ў Кадэш-Барнэа. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І выправіліся мы ад Гарыва, і йшлі па ўсёй гэтай вялікай і страшнай пустыні, якую вы бачылі па дарозе да гары Амарэйскай, як загадаў Гасподзь, Бог наш, і прыйшлі ў Кадэс-Варні. |
І не пыталіся яны: “Дзе Госпад, Які даў нам выйсці з зямлі Егіпецкай, Які правёў нас праз пустыню, праз зямлю неабжытую і поўную ям, праз зямлю сухую і цёмную, праз зямлю, па якой ніхто не хадзіў і ніводзін чалавек не жыў?”
і адправіліся сыны Ізраэля ў дарогу сваю з пустыні Сінай, і спынілася воблака ў пустыні Паран.
і хай яны скажуць жыхарам той зямлі, бо яны чулі, што Ты, Госпадзе, знаходзішся ў народзе гэтым і паказваешся тварам да твару, і воблака Тваё пакрывае іх, і Ты ідзеш перад імі ўдзень у слупе воблачным, а ўначы — у слупе вогненным.
Абярніцеся і выберыцеся, і ідзіце на гару амарэяў і да ўсіх суседзяў іх: у Арабе, і ў гарах, і ў Сэфэле, і ў Нагэбе, і на марскім узбярэжжы; у зямлю хананеяў, і ў Лібан, аж да вялікай ракі Эўфрат.
Госпад, Бог твой, дабраславіў цябе ў кожнай справе рук тваіх; ведае Ён шлях твой, і ў той час, як ты сорак гадоў праходзіў гэтую вялікую пустыню, прабываў з табой Госпад, Бог твой, і нічога табе не бракавала.
Ён знайшоў яго на зямлі бязлюднай у месцы жаху і ляманту пустыннага, абходзіў яго кругом і пільнаваў, і сцярог, як зрэнку вока Свайго.
і быў тваім правадыром праз пустыню вялікую і страшную, у якой былі змеі, якія абпальваюць, і скарпіёны, зямля сухая і поўнае бязводдзе; Ён вывеў табе ручаі са скалы вельмі цвёрдай,