Чалавеку вось што сказаў: «За тое, што ты паслухаў голасу жонкі сваёй і еў з дрэва, з якога Я табе забараніў есці, будзе праклятая зямля дзеля цябе. У цяжкай працы будзеш жывіцца з яе ва ўсе дні жыцця твайго.
ДЗЕІ 5:29 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У адказ Пётра і Апосталы сказалі: «Болей трэба слухацца Бога, чым людзей. Біблія (пераклад А.Бокуна) І, адказваючы, Пётар і апосталы сказалі: «Больш трэба слухацца Бога, чым людзей. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Пётр і апосталы ў адказ сказалі: трэба слухацца болей Бога, чым людзей; |
Чалавеку вось што сказаў: «За тое, што ты паслухаў голасу жонкі сваёй і еў з дрэва, з якога Я табе забараніў есці, будзе праклятая зямля дзеля цябе. У цяжкай працы будзеш жывіцца з яе ва ўсе дні жыцця твайго.
Але загад цара Ёабу і кіраўнікам войска перамог; і выйшлі Ёаб і кіраўнікі войска ад цара, каб палічыць народ Ізраэля.
Але павітухі шанавалі Бога і не зрабілі згодна пастановы цара Егіпецкага, а зберагалі хлопчыкаў.
І сказаў Ярэмія ўсім князям і ўсяму народу, кажучы: «Госпад паслаў мяне, каб праракаваў я наконт гэтага дому ды наконт гэтага горада ўсімі тымі словамі, якія вы пачулі.
На гэта адказалі, звяртаючыся да цара: «Даніэль, з сыноў палону Юды, не палічыўся з табою, цар, ані з распараджэннем, выдадзеным табою, але тры разы ў дзень моліцца ён сваёю малітвай».
Аднак Пётра і Ян, адказваючы, сказалі ім: «Мяркуйце самі, ці справядліва перад абліччам Бога вас больш слухаць, чым Бога?
І сказаў Саўл Самуэлю: «Зграшыў я, бо ўхіліўся ад слова Госпадава і слоў тваіх, баючыся народа і слухаючы яго голасу;